Ён адбудзецца 23 кастрычніка на базе Дома культуры аграгарадка Копці Віцебскага раёна, паведамляе БЕЛТА. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі 11 раёнаў Віцебшчыны. Спачатку сем’і-канкурсанты закладуцб алею каля Дома культуры, а затым пачнецца самая відовішчная частка спаборніцтва. Арганізатары прапануюць удзельнікам паказаць сваё майстэрства ў выкананні вясковай мужчынскай працы — «Гаспадар зямлі», і жаночай — «Гаспадыня дома». У сямейным эстафеце «Вялікая сям’я» канкурсантам давядзецца кіраваць возам, забіваць цвікі на час, сартаваць бабовыя культуры, секчы дровы… Акрамя таго, сем’і пададуць на суд журы свае творчыя візітоўкі, якія распавядуць аб традыцыях і ладзе жыцця, талентах і захапленнях, творчых здольнасцях і дасягненнях членаў сям’і.

Пераможцы і ўдзельнікі праекта будуць узнагароджаныя памятнымі падарункамі і дыпломамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?