Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» працуе ўжо год. Надышоў час абмеркаваць самыя галоўныя пытанні, якія датычацца яе праектаў.
Абмеркаванне пройдзе ў фармаце «Грамадскага суда».
Галерэю абвінавачваюць у тым, што ўсе праекты неактуальныя і несучасныя. І займаецца яна тым, што нікому не патрэбна.
Суддзя — Віктар Шалкевіч,
сакратар суда — Таццяна Ігнатоўская.
Прадстаўнікі абвінавачвання: Дзмітрый Кароль, Максім Жбанкоў.
Прадстаўнікі абароны: Вольга Шпарага, Ірына Саламаціна, Ілля Прохараў.
У суд прысяжных запрошаныя Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Юрый Іваноў, Артур Клінаў, Яўген Ліпковіч, Уладзімір Парфянок.
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 26 кастрычніка, пачатак а 16-й гадзіне (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).





