Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падчас візіту ў Беларусь 20 кастрычніка падарыла Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рэдкае выданне — Катэхізіс, першую кнігу на літоўскай мове. Яна таксама падарыла каталог бібліятэк Сапегі.
Кіраўнік літоўскай дзяржавы 20 кастрычніка зрабіла экскурсію па бібліятэцы, азнаёмілася са старажытнымі выданнямі, прадстаўленымі ў Музеі кнігі.
Прэзідэнт Літвы пакінула запіс на беларускай мове ў Кнізе ганаровых гасцей.





