А 10 раніцы 22 кастрычніка ў Мінску пайшоў першы сапраўдны снег.
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра 22 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Часам дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3, плюс 2°С, днём ад плюс 2°С па поўначы да плюс 9°С па поўдні.
У наступныя двое сутак па краіне надвор'е істотна не зменіцца.





