Вільня. Грамадка асоб, што жывяцца варывам ды штучнымі харчамі, а мяса не ядуць, злажыла першую ў гэтым краі бескрывавую харчэўню. Нямашака ў ёй да пажыўку ніякага мяса — ні кроплі крыві загубленых жывёлаў. Ежа будзе давацца пажыўная, здаровая, смачная і танна. Для забавы будуць шашкі і да чытання газеты.

«НН». № 41. 1910.

У сталіцы па стане на 18 гадзін да скрынак прыйшло 38,8% выбарцаў, а на 20 гадзінаў звестак не было. Напэўна, Цэнтрвыбаркам вагаўся, паставіць 51 ці 52%.

Затое ў Быхаўскім раёне, як паведамілі ў Цэнтральнай каардынацыйнай радзе для назірання за выбарамі, зафіксавана рэкорднае з’яўленне выбарцаў — 99,4%!

Апазіцыя заяўляе, што рэальна да скрынак прыйшло 45%, у гарадах з насельніцтвам ад 50 000 чалавек — крыху болей за 35%.

Улады святкуюць перамогу сваіх кандыдатаў.

Выглядае, што і байкот удаўся, і палату прызначылі.

«НН». № 42. 2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0