Пятым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, у падтрымку якога сабрана больш за сто тысяч подпісаў, стаў эканаміст Віктар Цярэшчанка.

«Паводле звестак на раніцу 22 кастрычніка, мая ініцыятыўная група сабрала 103 тысячы 800 подпісаў», — паведаміў ён.

Больш як сто тысяч подпісаў таксама сабралі ініцыятыўныя групы дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

Усяго подпісы збіраюць 14 ініцыятыўных груп.

Збор подпісаў завершыцца 29 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?