Ён можа быць рэалізаваны ў выпадку, калі на выбарах не будзе грубых парушэнняў.
Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка і 35 яго цяперашніх і былых падначаленых
Дыпламаты ЕС дамовіліся наконт мераў і суправаджальнага камюніке ў Брусэлі ў чацвер (21 кастрычніка) з міністрамі замежных справаў, якія ўхваляць пастанову ў сталіцы ЕС у панядзелак.
У камюніке паведамляецца: «Рада пацвярджае важнасць крытычнага ўзаемадзеяння ЕС з Беларуссю і неабходнасць працягу на высокім узроўні палітычнага дыялогу паміж ЕС і Беларуссю як спосабу ўмацавання ўзаемапаразумення і стварэння магчымасці для вырашэння пытанняў, якія выклікаюць заклапочанасць».
У дакуменце выказваецца «глыбокае шкадаванне» пра «адсутнасць прагрэсу» ў Беларусі ў такіх пытаннях, як верхавенства закона, правы чалавека, свабода слова, свабода аб’яднанняў і свабода сходаў.
На блізкіх прэзідэнцкіх выбарах у снежні дакумент «заклікае беларускія ўлады правесці выбары [у адпаведнасці] з міжнароднымі нормамі і стандартамі» і «вітае» запрашэнне ў Мінск заходніх назіральнікаў.
Пад “крытычным узаемадзеяннем" адны дыпламаты маюць на ўвазе тое, што ЕС крытычна (нават негатыўна) ставіцца да палітычнай сітуацыі ў краіне. Іншыя разумеюць гэта так, што адносіны Беларусі і Еўрасаюза знаходзяцца на крытычным этапе, бо выбары будуць тым вырашальным момантам, які акрэсліць характар новых сувязяў.
такіх як масавыя затрыманні або збіццё людзей.Еўрапейская камісія распрацавала праект так званага сумеснага прамежкавага плану (Joint Interim Plan) для Беларусі — 20-старонкавы пералік рэформаў, якія варта ажыццявіць на працягу наступных
трох-пяці гадоў. У выпадку згоды Беларусі з рэкамендацыямі план можа быць уведзены пасля выбараў, калі не будзе грубых парушэнняў,
Гэты крок стаў бы палітычным водападзелам і паставіў бы Беларусь на адзін узровень з прыязнымі да ЕС постсавецкімі краінамі, такімі як Грузія, Малдова і Украіна.
ЕС падоўжыў забарону на ўезд для кожнага з 41 чалавека ў сваім спісе да 31 кастрычніка 2011. Пасля ў дачыненні 36 чалавек мараторый будзе зняты, неўязнымі застануцца пяць асобаў.
Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з фальсіфікацыямі на выбарах і рэпрэсіямі супраць мірных дэманстрантаў падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе.
Некаторыя санкцыі за апошнія 5 гадоў захавалі толькі сімвалічнае значэнне, іншыя ж засталіся значнымі.
З пяці асобаў, якія
Многія з астатніх 36 чалавек ужо не пры ўладзе. Адна з ключавых фігураў, Сцяпан Сухарэнка, былы кіраўнік КДБ, быў зняты з пасады і прызначаны амбасадарам у Арменіі. Некаторыя іншыя, у тым ліку Мікалай Лазавік (сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі), Наталля Пяткевіч (намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі) і Аляксандр Зімоўскі (кіраўнік дзяржаўнага тэлебачання і радыё) застаюцца актыўнымі і ўплывовымі.
ЕС абгрунтоўвае такі падзел спісу неабходнасцю падтрымкі замежнай палітыкі ЕС і ўсталявання больш цесных сувязяў.Але саступкі немагчымыя ў маральным плане. Дыпламаты ЕС, грунтуючыся на інфармацыі дакладу Рады Еўропы 2004 года, лічаць, што Віктар Шэйман персанальна адказны за знікненне і смерць чатырох дысідэнтаў, якія зніклі ў перыяд паміж 1999 і 2004 гадамі.
Некаторыя дыпламаты прызнаюць, што меркаваныя забойствы не маглі быць здзейсненыя без дазволу Лукашэнкі, але кажуць, што ў Мінску больш няма з кім абмяркоўваць рэформы.
Тым не менш, Дзмітрый Паўлічэнка, былы афіцэр службы бяспекі ў Міністэрстве ўнутраных справаў, які таксама абвінавачваўся ў злачынствах у расследаванні Рады Еўропы, трапіў у лік 36 асобаў, вызваленых ад санкцый.





