Адзін чалавек загінуў і тры атрымалі траўмы 21 кастрычніка ў выніку ДТЗ у Мінскім раёне.

Фота auto.onliner.by

Фота auto.onliner.by

Як паведаміў начальнік службы прафілактыкі і прапаганды бяспекі дарожнага руху спецпадраздзялення ДПС «Страла» ўпраўлення ДАІ МУС Яўген Лапец, аварыя адбылася непадалёк ад пасёлка Гатава. 23-гадовы кіроўца «Таёты», у якога не было права кіравання аўтатранспартам, выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў аўтапоезд «Рэно» з украінскімі нумарамі.

У выніку ДТЗ кіроўца легкавой аўтамашыны загінуў, а трое пасажыраў 22–23 гадоў, якія ехалі з ім, атрымалі траўмы і змешчаныя ў бальніцу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?