У кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына ў Вілейцы 18 кастрычніка ў вельмі цяжкім стане, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай

была знойдзена 18-гадовая дзяўчына.

Па падазрэнні ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў міліцыя затрымала 29-гадовага брата пацярпелай.

Дзяўчыну адвезлі ў рэанімацыю. Яе брата, які раней быў чатыры разы судзімы, у тым ліку, за пагрозу забойствам, затрымалі каля васьмі гадзін вечара ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пры затрыманні ён нічога не мог патлумачыць.

У кватэры ў момант здарэння брат з сястрой знаходзіліся ўдваіх, таму ўстанавіць прычыну такой жорсткай расправы адразу не ўдалося. Устаноўлена толькі: удары былі нанесеныя тупым прадметам. Магчыма, малатком.

Падазроны цяпер знаходзіцца ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?