Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік выступіў 21 кастрычніка на пасяджэнні калегіі ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, прадстаўнік Цэнтрвыбаркама «падзякаваў усім мінскім міліцыянерам за вытрымку і прафесійнае выкананне сваёй працы падчас збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты». Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што яны будуць якасна несці службу падчас перадвыбарнай кампаніі і падчас саміх выбараў.

Удзельнікам калегіі была прадэманстраваная медыяпрэзентацыя, якая расказвае пра структуру Цэнтрвыбаркама, задачы, якія стаяць перад ім, правілы ўтварэння выбарчых участкаў і ўчастковых выбарчых камісій, асаблівасці вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, новаўвядзенні ў айчынным выбарчым заканадаўстве. Да кожнага слайда прэзентацыі Мікалай Лазавік падаваў каментарый і прыводзіў прыклады са свайго вопыту.

«Няма сумненняў, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў такая сустрэча для супрацоўнікаў мінскай міліцыі, асабліва кіраўнікоў сярэдняга звяна, прысутных на калегіі, была як ніколі актуальная і карысная. Бо менавіта ім у далейшым патрэбна данесці атрыманую інфармацыю да сваіх падначаленых. І ад таго, як начальнікі аддзелаў і аддзяленняў засвояць дадзеную задачу, шмат у чым залежыць вынік працы даручаных ім калектываў падчас аднаго з самых значных для краіны момантаў», — гаворыцца ў паведамленні аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?