У Пінску каля васьмі вечара 21 кастрычніка на вуліцы Навасадскай на прыпынку грамадскага транспарту загарэўся рэйсавы аўтобус.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пра пажар у аўтобусе, які рухаўся па маршруце № 26, паведаміў у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзела па НЗ яго вадзіцель. Да месца здарэння былі накіраваныя дзве аўтацыстэрны і аўтамабіль хуткага рэагавання.

«Вадзіцель і ўсе шэсць пасажыраў, якія ехалі ў аўтобусе, пакінулі яго да прыбыцця ратавальнікаў. Ніхто з людзей не пацярпеў», — адзначыў Машноў.

Паводле яго слоў, пажар быў за тры хвіліны лакалізаваны і за чатыры — ліквідаваны.

Агнём знішчаны салон аўтобуса і пашкоджаны маторны адсек.

Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. Аўтобус маркі «МАЗ-256» 2006 года выпуску належыць аўтобуснаму парку № 3 горада Пінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?