У сувязі з капітальным рамонтам вуліцы Захарава ў Мінску закрываецца рух транспарту на ўчастку ад плошчы Перамогі да Першамайскай.

Абмежаванне будзе дзейнічаць з 0.00 23 кастрычніка па 5.00 25 кастрычніка. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі і выконваць правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў.

Як паведамілі ў ГУ «Сталічны транспарт і сувязь», на гэты ж перыяд рух аўтобусаў маршрутаў № 18, 39 у абодвух напрамках будзе арганізаваны па вуліцах Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава з выкананнем усіх прыпынкаў па шляху перамяшчэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?