Урад Латвіі пастанавіў сфармаваць новую кіроўную кааліцыю, якая будзе ўключаць шматпартыйны альянс, у тым ліку нацыяналістаў.Пра гэта 22 кастрычніка заявіў прэм’
Пасля перамогі правацэнтрысцкай партыі на парламенцкіх выбарах 2 кастрычніка кааліцыйныя перамовы зацягнуліся ў сувязі з асцярогамі, што альянс з нацыяналістамі нанясе шкоду іміджу Латвіі на Захадзе і перашкодзіць прыязным адносінам з суседняй Расіяй.
Саюз «Усё для Латвіі» і «За Айчыну і свабоду» меў у ранейшым парламенце 5 мандатаў, а ў новым будзе мець 8. Усяго ў латвійскім Сойме 100 дэпутатаў.
Урадавая кааліцыя будзе кантраляваць з іх 63 месцы. Дамброўскіс заявіў журналістам, што вырашыў супрацоўнічаць з нацыяналістамі пасля таго, як яны паабяцалі не чапаць пытанняў этнічнай палітыкі балтыйскіх дзяржаваў і не патрабаваць дэпартацыі мігрантаў.
Некаторыя нацыяналісты з партыі «Усё для Латвіі», прапаноўвалі, каб Латвія вырашыла свае этнічныя праблемы шляхам «рэпатрыяцыі» — слова, якое ў іх разуменні абазначае адпраўку этнічных расійцаў у Расію. Большасць латышоў палічыла прапанову крайнасцю і адхіліла яе.





