Ён быў аўтарам першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Павел Лойка. Фота Яраслава Сцешыка.
22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця памёр гісторык Павел Лойка. Пра гэта паведаміў старшыня ТБМ, гісторык Алег Трусаў.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81-31.





