Гісторык Валянцін Голубеў пра сябра і калегу Паўла Лойку.

Павел паходзіў з вельмі добрай беларускай сям’і са Слоніма. Калі мы пасябравалі, то я вельмі часта ездзіў з Лойкамі на іх малую радзіму. Яго дзеда, доктара, слонімцы памятаюць дагэтуль. Бацька Алег Антонавіч, наш паэт і пісьменнік, цудоўны чалавек. У Паўла былі моцныя беларускія карані. Ён яшчэ ў савецкія часы напісаў першы сапраўдны падручнік па гісторыі Беларусі. Ластоўскі напісаў свой напрыканцы 19-га стагоддзя, а Павел свой — напрыканцы 20-га. Настаўнікі плакалі ад шчасця, калі выйшлі тыя падручнікі. Як ён апісаў Аршанскую бітву! Толькі сёлета Мінадукацыі канчаткова выціснула тыя парасткі сапраўднасці з падручнікаў. А яны ж былі нацыянальныя, а не нацыяналістычныя.

Што тут сказаць, хутка мне абараняць доктарскую. Павел сам рыхтаваўся абараняцца, вычытаў маю працу, збіраўся прыйсці на абарону.

***

Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81-31.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?