Чарапавецкая «Северсталь» перапыніла бяспройгрышную серыю мінскага «Дынама» з пяці матчаў у чэмпіянаце КХЛ.

22 кастрычніка каманда Марэка Сікоры саступіла сапернікам у авертайме — 1:2 (0:0, 0:1, 1:0, 0:1). «Дынама» прапусціла першым і зраўнавала лік за 18 секунд да канца трэцяга перыяду, замяніўшы варатара шостым палявым гульцом.

Шайбы закінулі:

у гасцей — Сяргей Дзямагін (59.42, пас — Канстанін Глазачаў);

у гаспадароў — Ёзэф Страка (27.32, у большасці, пас — Аляксей Цвяткоў), Аляксей Цвяткоў (64.06, у большасці, пас — Максім Чудзінаў).

Штрафны час: 14 — 8 (Джэф Плат, 27.26, Томаш Мойжыш, 30.20, Віктар Касцючонак, 32.56, Давід Петрашэк, 37.53, 63.28, Канстанцін Глазачаў, 50.55, Яраслаў Чупрыс, 52.13 — Дзяніс Баеў, 13.53, Максім Грачоў, 35.46, Аляксей Цвяткоў, 48.57, Андрэй Шэфер, 57.23).

Пасля 19 матчаў «Дынама» з 31 ачком займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе ў Заходняй канферэнцыі і пятае ў агульнай табліцы,

атрымаўшы 8 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і 7 паражэнняў у асноўны час і 1 у авертайме, закінуўшы 56 і прапусціўшы 52 шайбы.

Галявая статыстыка гульцоў: Канстанцін Глазачаў — 15 (5+10), Ёзэф Штумпел — 14 (3+11), Джэф Плат — 12 (8+4), Максім Спірыдонаў — 13 (6+7), Сяргей Дзямагін — 11 (10+1), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Давід Петрашэк — 8 (1+7), Андрэй Антонаў — 8 (0+8), Аляксандр Кулакоў — 7 (5+2), Андрэй Стась — 7 (3+4), Петэр Падградскі — 7 (2+5), Дзмітрый Мялешка — 6 (2+4), Томаш Мойжыш — 5 (1+4), Андрэй Міхалёў — 4 (3+1), Сяргей Варламаў, Дзмітрый Корабаў — па 3 (1+2), Віктар Касцючонак — 3 (0+3), Джордан Хенры — 2 (1+1).

Наступны матч «Дынама» правядзе 24 кастрычніка ў Яраслаўлі супраць «Лакаматыва».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?