З 1 лістапада 2010 гады ў Беларусі павялічваецца памер працоўных і сацыяльных пенсій. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У адпаведнасці з дакументам працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 10%. Гэта каля 50 тысяч рублёў.
Цяпер сярэдняя пенсія складзе 580 тысяч рублёў.
Папярэдні раз пенсіі павялічваліся некалькі месяцаў таму - 1 жніўня рост склаў 12,5%.
Указам таксама ўсталёўваецца штомесячная даплата да сацыяльных пенсійдзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры 40 тысяч.





