Ва Ўкраіне ў аварыі загінулі беларус, яго пяцімесячны сын і бабуля
Мяркуецца, што 31-гадовы мужчына заснуў за рулём.
Тры фуры і беларускі легкавік сутыкнуліся ў Кіраваградскай вобласці Ўкраіны на аўтадарозе Кіеў — Адэса.
У выніку загінуў 31-гадовы кіроўца «Фольксвагена», грамадзянін Беларусі, яго пяцімесячны сын і бабуля (грамадзянка Украіны). Мяркуецца, што беларус мог заснуць падчас кіравання аўтамабілем.
Кіроўца «Фольксвагена» не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з фурай. Ад удара легкавік перавярнуўся. Пасля гэтага адбыўся яшчэ ланцужок сутыкненняў з удзелам іншых фураў.
Загінулы беларус з’яўляецца жыхаром пасёлка Дамачова Брэсцкага раёна.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ