Сёння ноччу ў Нацыянальнай хакейнай лізе прайшлі 13 гульняў. «Манрэаль» выйграў у гасцях у «Атавы» — 0:3 (0:1, 0:2, 0:0), а беларускі форвард «Канадыенс» закінуў 2 шайбы і быў прызнаны першай зоркай матча.
Андрэй забіваў галы на
Тыдзень таму А. Касціцын прызнаваўся першай зоркай матча,прычым таксама ў гульні з «Атавай» (лік 4:3) Тады ён закінуў адну шайбу і зарабіў асістэнцкі пас.
«Таронта» Міхаіла Грабоўскага саступіў у гасцях «Філадэльфіі» 2:5 (0:2, 2:1, 0:2). Беларус правёў на пляцоўцы 17 хвілін 32 секунды, галамі і бамбардзірскімі пасамі не вызначаўся, каэфіцыент карыснасці +1, зарабіў 2 хвілін штрафу.
Усяго ў Грабоўскага ў сямі матчах — 4 бамбардзірскія балы (0+4).
«Дэтройт» сёння выйграў у «Анахайма» — 5:4 (1:1, 2:2, 2:1). Абаронца «чырвоных крылаў» Руслан Салей правёў на пляцоўцы 21 хвіліну 36 секундаў, каэфіцыент карыснасці -1.
«Нэшвіл» Сяргея Касціцына выйграў у гасцях у «Даласа» 0:1. Сяргей на лёд не выходзіў.
Ні Салей, ні
***
Дарэчы,
У Руслана Салея (але ён абаронца) — 43 шайбы ў 849 матчах за «Каларада», «Флорыду» і «Анахайм». Цяпер абаронца зборнай Беларусі выступае за «Дэтройт».





