Фота AFP.
У фінале, што прайшоў 24 кастрычніка, беларуская тэнісістка (2-гі рэйтынг на турніры) перамагла ў Марыі Кірыленкі (6-ы ) з лікам 6:3, 6:4.
Беларуска ўпэўнена выйграла першую партыю, але расіянка здолела вярнуцца ў гульню ў другім сэце. Да пятага гейма другой партыі Кірыленка валодала ініцыятывай,
аднак пры ліку 4:0 другая ракетка турніру перахапіла перавага і выйграла пяць геймаў запар!, дадаеСпорт-Экспресс
Пры ліку 5:4 на сваю карысць Азаранка мела тры матчболы на падачы Кірыленкі, апошні з якіх і стаў для беларускі пераможным.
Поспех на «Кубку Крамля»-2010 стаў для Вікторыі Азаранка пятым у кар’ерыі другім у гэтым сезоне пасля турніру ў Стэнфардзе.
Азаранка тры першыя тытулы заваявала ў 2009 годзе: у студзені 2009 г. у аўстралійскім Брысбене, у лютым у Мэмфісе (ЗША), у красавіку 2009 года ў Маямі.
На наступным тыдні Азаранка стартуе ў выніковым турніры ў Дохе — сталіцы Катара, дзе возьмуць удзел восем наймацнейшых тэнісістак свету.





