Супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы замаскаваны радар і паехалі на выклік, а праз некалькі хвілін выявілі, што адсутнічае сувязь з радарам.

Супрацоўнікі РУУС Ленінскага раёна Мінска затрымалі бамжа, які разукамплектаваў міліцэйскі радар, паведаміў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел.

«На вуліцы Трасцянецкай ў Мінску з замаскаванага міліцэйскага радара бомж скраў акумулятар. Мужчына затрыманы», — паведаміў прэс-афіцэр.

Паводле яго словаў, «супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы радар на трыножніку, замаскавалі яго камуфлявальнай сеткай і паехалі на выклік. Праз некалькі хвілінаў яны выявілі, што адсутнічае сувязь з дадзеным радарам. «Супрацоўнікі ДАІ вярнуліся да радара і ўбачылі, што на адлегласці 50 метраў ад яго знаходзіцца бомж з акумулятарам, які ён зняў з радара. Мужчына быў затрыманы», — расказаў А. Козел.

Паводле яго словаў, «затрыманым з’яўляецца бомж з Пухавіцкага раёна, які часова асталяваўся на тэрыторыі аднаго з буйных прадпрыемстваў у Ленінскім раёне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?