У гэтым годзе ЗША выдаткавалі на выведніцкую дзейнасць $80 млрд, паведаміў у чацвер амерыканскі ўрад, такім чынам упершыню агучыўшы велічыню «шпіёнскіх» выдаткаў.

Дадзеная сума ўключае ў сябе $53,1 млрд на забяспечанне дзейнасці ЦРУ. Ваенныя выдаткі Пентагона склалі $27 млрд.

Згодна з амерыканскім заканадаўствам, урад абавязаны раскрываць суму выдаткаў на выведку, што ажыццяўляецца ЦРУ, Агенцтвам нацбяспекі і шэрагам іншых ведамстваў.

Гэты год — чацверты па ліку, калі кіраўніцтва ЗША агучвае суму выдаткаў неваеннай выведкі (ЦРУ). Велічыня усіх выдаткаў на «шпіёнскую» дзейнасць, аднак, раскрываецца ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0