Двое рабочых Мазырскага домабудаўнічага камбіната 28 кастрычніка пры правядзенні фасадных работ вываліліся з будаўнічай люлькі, якая размяшчалася на ўзроўні шостага паверха дома.

Як паведамілі ў пракуратуры Мазырскага раёна, маладыя людзі, 25 і 29 гадоў, былі дастаўлены ў гарадскую бальніцу са шматлікімі траўмамі. 28 кастрычніка ў хірургічным аддзяленні ім былі праведзены экстранныя аперацыі. Зараз яны знаходзяцца ў рэанімацыі.

Праверка паказала, што трагедыя здарылася з-за няспраўнасці механізму. Рабочых ўзнімалі наверх для працы,

і на ўзроўні шостага паверха страла, якая складаецца з дзвюх частак і да якой мацуецца люлька, пераламалася ў месцы злучэння.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце траўмавання людзей, будуць прызначаны неабходныя экспертызы для ўстанаўлення прычын здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?