Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, гутарачы з жыхарамі Брэста. Ён падкрэсліў, што гэтай арганізацыі трэба працаваць лепш і вытрымліваць канкурэнцыю.

«Вы не хвалюйцеся. Мяне ўжо даўно прасілі кампаній дзесяць прадаць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі вы не будзеце старацца — прададзім, а калі вы мадэрнізуецеся, будзеце добра працаваць і канкурыраваць — застанецеся ў дзяржаўнай уласнасці». Аляксандр Лукашэнка дадаў, што «Белтэлекам» павінен заставацца ў дзяржаўнай уласнасці як альтэрнатыва, каб ведаць, што адбываецца ў гэтай галіне. «Калі мы аддадзім вас у прыватныя рукі, то не будзем бачыць пазіцый дзяржавы», — сказаў ён. Аднак кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта кампанія павінна працаваць больш напружана, каб не адставаць ад прыватнікаў. «Мы пакуль трымаем вас у сябе, але вы пакуль працуеце горш, чым замежныя кампаніі», — сказаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што ў гэтым пытанні ўсё залежыць ад саміх работнікаў кампаніі: «Навошта нам трымаць стратнае прадпрыемства? Таму ўсё залежыць ад вас, вы павінны вытрымліваць канкурэнцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?