Чаму Аляксандра Лукашэнку пачалі называць Бацькам, як ён праводзіць вольны час, як уладкаваны дом Лукашэнкаў, чаму ў кіраўніка Беларусі няма асабістага жыцця і блізкіх сяброў, хто гатуе яму ежу і што любіць кіраўнік Беларусі. Пра тое, якой страве «Літоўскі кур’ер» навучыў беларускага кіраўніка, чаму Аляксандр Лукашэнка «мяняў» дату свайго нараджэння і чаму ён ніколі не адзначае дзень нараджэння, навошта ён так папулярызуе свайго малодшага сына Колю, і пра тое, ці багаты чалавек кіраўнік Беларусі.

Усё гэта і многае іншае — у другой частцы эксклюзіўнага інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі «Літоўскаму кур’еру».

«Якім быў, такім і застануся»

— 19 снежня ў Беларусі пройдуць выбары прэзідэнта. Выбары ў вашай краіне заўсёды рабіліся аб’ектам асаблівай і пільнай увагі як з боку ЕС, так і разнастайных міжнародных арганізацый. Вы вылучылі сваю кандыдатуру. Чаго Вы чакаеце ад гэтых выбараў? І якія магчымасці ў Вашых апанентаў?

— Я нічога не чакаю ад гэтых выбараў, нічога асаблівага. Калі вы заўважылі, я не вяду ніякай прапаганды. Які стыль працы быў у Лукашэнкі, такі і застаўся. Які быў графік працы ў Лукашэнкі, такі і застаўся. Больш за тое, дзе можна было нейкую піяр-акцыю правесці — і мне прапануюць, кажуць, гэта нармальна, гэта карысна, гэта важна для краіны — ніякіх піяр-акцый, ніякіх выбрыкаў, ніякай надзвычайшчыны. Абсалютна не павінна быць нічога новага. Лукашэнка — дзейны прэзідэнт. Ён адказвае за краіну. І трэба спакойна працаваць у тым жа ключы, як і працаваў. І калі вы назіраеце за мной — усё-ткі навіны ідуць у Літве — я большую частку часу праводжу на прадпрыемствах, асабліва на сельскагаспадарчых, бо гэты год быў цяжкім і мы, дзякуй Богу, выблыталіся годна. У нас ёсць сёння ўсё. І бачачы, што дзеецца сёння, асабліва ў Расіі — у нас жа няма межаў, і я баюся, каб сёння як пыласосам не высмакталі ўсё — я кідаўся па палях, каб усё прыбралі ад коласа да клубня і стварылі двайны запас на зіму гародніны, бульбы, хлеба. І мы стваралі гэты двайны запас. Вось прычына майго частага з’яўлення на палях. Акрамя таго, мне трэба было ў апошні год пяцігодкі выразна адбудаваць сельскую гаспадарку. І даць сігнал усім, па якіх напрамках мы будзем дзейнічаць у будучай пяцігодцы. Што будзем апрацоўваць, у якіх аб’ёмах, у лічбах, у грошах, якая эфектыўнасць, якія фермы, што прадаваць, што сабе пакідаць.

Паралельна бываю на прамысловых прадпрыемствах — а я цяпер вялікі ўхіл раблю на прамысловасць. У сацыяльнай сферы вырашаем пытанні. Апошнюю лякарню мадэрнізавалі зусім нядаўна. Усё, скончылі праграму, больш не трэба. Да нас ужо сёння едуць з Расіі нараджаць, аперыравацца, і за прыстойныя грошы гэта робяць. Мы вітаем. Гэта не чужыя людзі, мы іх прымаем і ў разы танней, чым гэта ў вас, у Еўрасаюзе, дапамагаем ім. Вось мой стыль працы — які быў, такім і застаўся. Мяне няма ў чым папракнуць. Вось кажуць, напрыклад, што Лукашэнка перад выбарамі павысіў заробкі. Якая лухта! За пяцігодку я 19-ы раз ініцыюю павышэнне заработнай платы. Мы заявілі, што пажадана сярэднюю зарплату мець у 500 даляраў. З нашым сацыяльным пакетам. У нас толькі 30% паслуг ЖКГ людзьмі аплачваецца. У нас бясплатная адукацыя і ахова здароўя.

Нядаўна, калі я быў у Турцыі, зайшла размова з расійскімі грамадзянамі, маладымі людзьмі. Яны кажуць, што ў іх да 150–200 даляраў за дзіцячы сад трэба плаціць.

За школу трэба плаціць. А я пытаюся ў аднаго нашага, які мяне суправаджаў, колькі каштуе дзіцячы садок у нас. Атрымліваецца, дзесьці ад 5 да 10 даляраў. Вось і лічыце зарплату. Так што вось такі мой стыль работы. Мне ў гэтай сітуацыі ні ў якім разе нельга скаціцца да нейкай паказухі або выпінання сваёй значнасці.

Гэтага народ не зразумее. Яны скажуць: «Ну што ты, Бацька, драбніш. Мы ж цябе ведаем».

Таму я вельмі асцярожны. Што датычыць шанцаў іншых прэтэндэнтаў. Я гэтых людзей добра ведаю. Калі яны подпісы не могуць сабраць, якія ў іх могуць быць шанцы? І я вымушаны быў нядаўна звярнуцца да народа і папрасіць: «Падпішыцеся за іх». Хай яны ўдзельнічаюць у прэзідэнцкай кампаніі. Бо скажуць, што Лукашэнка перашкаджаў збору подпісаў. Я гатовы за іх подпісы збіраць. Вы разумееце? Вось іх шанцы і мае шанцы. Але я не перабольшваю маю заслугу і ролю сваю ў гэтым. Не трэба пыліць, што перамога, маўляў, адназначная, як прынята казаць, што дзейны прэзідэнт пераможа і г. д. Важныя не выбары, важна, што будзе пасля выбараў. Якім шляхам мы будзем ісці. Як мы будзем дзейнічаць. Як мы будзем развіваць сваю краіну. Наступная пяцігодка будзе шліфоўкай тых кірункаў, якія мы выпрацуем. Яны сёння падтрымліваюцца і народам. Літоўцы ведаюць, як мы жывем. Трэба стварыць камфортнае нармальнае жыццё для нашых людзей, каб яны мелі ад дзяржавы хаця б мінімум для таго, каб жыць. Каб не пакутавалі і не жабравалі. Мне адзін турак, з якім размаўлялі, сказаў: «Па-рознаму можна характарызаваць Беларусь,

але ў нас тут вельмі шмат служанак з Украіны, Малдовы, Расіі. І ніводнай служанкі з Беларусі». Літоўцы ёсць.

А беларусы не выштурхоўваюць сваіх людзей. І яны не ходзяць, не кланяюцца ў слугаванні. Можа, дзе-небудзь нешта ёсць. Але не масава. Я хваравіта перажываў за сваіх гастарбайтараў, хоць у нас ніколі не было ў Маскве, калі было ў Літве, ва Украіне і ў іншых краінах, асабліва ў Цэнтральнай Азіі, калі людзі самі ехалі, страціўшы надзею, у дзікіх умовах зараблялі. Кампанія пасылае людзей, збірае і абараняе дзяржава. Цяпер у нас аб’ём і ўзровень заробкаў у будаўнічай галіне зраўняліся, перасталі гаварыць пра гастарбайтараў у Расіі і іншых краінах. На нашай зямлі досыць працы. Мы ствараем умовы для жыцця людзей. Вось наша задача. Мы не ўсё тут зрабілі. Яшчэ вельмі шмат працы. Але мы поўныя рашучасці зрабіць усё. Мая ініцыятыўная група адсочвае пытанні, якія задаюць. Адзін чалавек на вуліцы, разумны чалавек, дасведчаны, які прайшоў жыццё і кажа: «Перадайце Аляксандру Рыгоравічу, няхай не хвалюецца. Так, у нас шмат праблем, але беларусы яшчэ ніколі так не жылі, як жывуць цяпер». Аб гэтым мне і мая маці кажа. Бо з беларусаў выціскалі ўсё. Мы кармілі Піцер, Маскву, палову Расіі. Можа, гэта і нармальна было ў тыя часы — я не асуджаю.

— Разнарадка была.

— І нашы кіраўнікі ў Беларусі, можа, як і ў Літве, атрымлівалі зоркі за тое, што больш туды аддадуць. Чым больш туды, тым лепш. Так, мы сёння ў цяжкіх умовах працуем, але маем магчымасць карыстацца тым, што мы зарабілі. Лішняе прадаем. Задавальняе цана — прадаем, не задавальняе — не прадаем. Мы самастойныя ў прыняцці рашэння.

Адкуль узяўся Бацька

— Аляксандр Рыгоравіч, вось мяне мучыць цікаўнасць. Вы толькі што самі сябе назвалі Бацькам…

— Гэта не я назваў і не трэба мне прыпісваць.

— Калі ўпершыню гэта адбылося?

— Я не памятаю, калі гэта адбылося, але гэта была іронія. Калі Лукашэнку было ўсяго 38 гадоў — які мог быць Бацька? Калі мяне ўпершыню абралі прэзідэнтам, у сярэдзіне 90-х гадоў упершыню з іроніяй мяне назвалі Бацькам. Няважна, што я быў яшчэ малады чалавек, я ж быў прэзідэнт, і стыль маёй працы быў такі ж, як і цяпер. У мяне не было закаранелага дыпламатычнага стылю кіравання краінай. У мяне не было гэтага вопыту. Я ж не праходзіў гэтыя прыступкі, мяне знізу выкінула наверх, і я кідаўся на ўсё, што бачыў. І ўсе людзі заўважылі штосьці бацькоўскае, па-беларуску «бацькаўскае» стаўленне да людзей. І ў той жа час я занадта малады быў для гэтага. І мяне пачалі з іроніяй называць Бацькам.

Сёння я ўжо стары чалавек,
але ўсе ўжо прывыклі. Але гэта не было нейкай піяраўскай акцыяй. Для мяне гэта было нечакана.

«З віру не выбрацца»

— А ў Вас застаецца час на асабістае жыццё, або кіраванне краінай займае ўвесь час? Калі яно ёсць, чым Вы займаецеся, акрамя таго, што ведзяце спартовы лад жыцця, пра які ўсе ведаюць? Як Вы бавіце вольны час, калі Вы дома? Што чытаеце?

— Мне складана казаць пра асабістае жыццё, таму што людзі не вельмі вераць… Яны думаюць, што прэзідэнты — гэта такія цары, для якіх усё даступна. Збольшага гэта так. Кожны прэзідэнт працуе па-свойму. Але я ўпэўнены, што кожны прэзідэнт занураны ў праблемы і круціцца як у коле вада.

Бываюць прэзідэнты-пафігісты.

Але ўсё роўна ты ў гэтым коле круцішся, круцішся і вырвацца з яго не можаш. Асабліва прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, дзе паўнамоцтвы каласальныя. Вялікія паўнамоцтвы — вялікая адказнасць. Напрыклад, прэзідэнт Беларусі, як і прэзідэнт Расіі, не можа на кагосьці іншага ўскласці свае абавязкі, дапусцім, на час адпачынку, калі ён ёсць у прэзідэнта. Таму і адпачынку ў прэзідэнта як такога быць не можа. Ты за ўсё адказваеш, ты прымаеш стратэгічныя рашэнні, ты адказваеш за парадак у краіне. Не дай Бог, нешта здарыцца, ты — першы. Усіх забудуцца, будуць бачыць толькі прэзідэнта. І гэта ставіць беларускага прэзідэнта ў адпаведныя ўмовы працы. Калі вы пытаеце, ці ёсць у мяне асабістае жыццё, я адразу пачынаю думаць: а што такое «асабістае жыццё»? Я вам шчыра кажу, я не ведаю, што такое «асабістае жыццё».

Я жыву ў рэзідэнцыі са сваім малым.

Як прэзідэнта мяне не празмерна, але ахоўваюць. У доме прэзідэнта ёсць толькі адзін чалавек, які забяспечвае сувязь прэзідэнта…

— З вонкавым светам…

— Не тое каб з вонкавым светам. Мне, напрыклад, даклад трэба паслухаць па тэлефоне. Дзясяткі відаў сувязі: і суперзакрытая, і наўпростая, і звычайная гарадская тэлефонная сувязь, у залежнасці ад таго, якое пытанне. Калі я даручаю каму-небудзь нешта, я здымаю трубку. Я магу, вядома, націснуць кнопку. Але мой дом такі, які тут у рэзідэнцыі. Розніцы няма. Кабінет толькі тут большы па памеры. А ў загараднай рэзідэнцыі, у доме, я не прызначаю людзей і публічных мерапрыемстваў амаль не праводжу.

Хіба што калега да мяне прыедзе на кубак гарбаты, мы ўдваіх з ім у дом заходзім і ўсё.

Там палова працоўных памяшканняў, цырыманіяльных. На другім паверсе спальня і кабінет. Там я жыву са сваім малым. Там ёсць людзі, якія забяспечваюць ахову і сувязь. Вось пасля гэтай сустрэчы я паеду ў рэзідэнцыю. Заўтра я зноў прыеду ў гарадскую рэзідэнцыю або яшчэ ў нейкую. Якое тут можа быць асабістае жыццё?

Я ўвогуле не разумею, што такое асабістае жыццё. У дзіцячы садок я сёння пайду забіраць малога.

Гэта ўжо, напэўна, асабістае жыццё? Але гэта імгненні. Я буду ехаць з гарадской рэзідэнцыі, вырашу ўсе праблемы, якія па графіку трэба, завітаем у дзіцячы сад, які знаходзіцца за 200 метраў ад дома, забяру малога. Сёння трэніроўкі няма. Гэта нават не мерапрыемства — трэніроўка. У нас жа ёсць хакейная каманда прэзідэнта, якая гуляе на афіцыйным калядным турніры. Туды прыязджаюць неслабыя каманды, асабліва з Расіі. Запрашаем і літоўцаў. Дарэчы, яны нам прапанавалі сустрэчу. Трэба ж гуляць, трэба трэніравацца. Я павінен два-тры разы на тыдзень — звычайна гэта бывае позна ўвечары — выштукаваць дзве гадзіны, каб інтэнсіўна пазаймацца. Бывае, што ў перапынку да мяне падыходзяць: «Вось гэта трэба падпісаць…». Ну якое тут асабістае жыццё і нават спартовае! Я б не сказаў, што акрамя спорту ў мяне нешта ёсць ў асабістым жыцці. За паўтара дзесятка гадоў я настолькі ўжо, напэўна, закасцянеў, што не разумею, што такое асабістае жыццё.

Па-мойму, у мяне ўсё замкнёна на працы. У мяне няма сяброў — для прэзідэнта, гэта, напэўна, і непрымальна, таму што сябры па-рознаму пачынаюць сябе паводзіць.

Але ёсць людзі, якія даўно побач са мной. Бывае, што я так махну рукой і кажу: «Стаміўся я ўжо ад гэтага». А яны мне кажуць: «Але Вы ж самі гэтага захацелі». Вельмі мудра сказана. З гэтага віру ўжо немагчыма выскачыць. Кажуць: «Вось, Лукашэнка ўжо чацверты тэрмін…». Калі ласка, можаце мяне не абіраць. Але я не мог не вылучыць сваю кандыдатуру з адной простай прычыны. Вось уявіце, што я не вылучыў кандыдатуру, людзі на мяне разлічвалі, а хтосьці прыходзіць да ўлады, і ўсё пайшло дагары нагамі. Дзяржаву нехта ўключыў у склад чагосьці або прыватызавалі не так, закрыліся прадпрыемствы — карацей, абвалілася краіна. Што скажа народ? А ты, Лукашэнка, чаму збаяўся? Чаму ты збег? Таму я прапаную людзям тое, што я яшчэ магу зрабіць. Хто-небудзь яшчэ прапаноўвае. Калі вы не даверыце гэта Лукашэнку, а даверыце Пятрову, Сідараву, Іванову, гэта ваш выбар. Тады з мяне ўжо нічога не возьмеш, калі раптам што адбудзецца з краінай. Пагадзіцеся, я правільна раблю: я нікому не перашкаджаю. Наш народ разумны… «Гадкі народ, за Лукашэнку галасуюць, а за нас не», — кажуць некаторыя. Яго ўжо не прывабіш прыгожым слоўцам. Яму трэба дастаць і пакласці канкрэтную справу. Вось прыйшоў кандыдат, а народ адразу: «Адкуль ты прыйшоў? Дзе ты быў? Што ты рабіў да гэтага часу?»

Некаторыя ўжо да 60 гадоў дажылі і хочуць быць прэзідэнтамі.

А што ты зрабіў за гэтыя 60 гадоў? Нават калі табе 40, 35. Адкуль ты? Наш народ ужо пачаў разбірацца. Таму я вельмі спакойна рэагую на гэта.

Адказваючы на пытанне пра сваё асабістае жыццё, я зусім не хачу падацца нейкім бяссрэбранікам, які цалкам аддае сябе працы. Не. Я проста шчыра кажу: «Я не разумею, што гэта такое»

. Праўда, можа ў мяне сёння вечарам атрымаецца пайсці ў лес секчы дровы.

Гэта таксама фізічная падрыхтоўка. Нас тры-чатыры чалавекі былых вясковых. Мне падарылі бензапілу. Мы збіраемся, пілуем сухія дрэвы — на тэрыторыі рэзідэнцыі лесу хапае. Калі няма, леснікі падкажуць, дзе ёсць сухастой. Мы яго выпілоўваем, распілоўваем, сячэм. Кожны атрымлівае ад гэтага задавальненне. Уявіце, што вы жылі ў вёсцы і ўсё жыццё гэтым займаліся. І потым гэтая фізічная нагрузка. Вось атрымаецца, я на гадзіну магу вырвацца.

Калі мяне не тузануць куды-небудзь — сёння Уга Чавес прылятае,

напрыклад, а яшчэ сёння ўвечары ў мяне нарада, сустрэча з сябрамі ініцыятыўнай групы па выбарах. Гэта ўжо будзе 11 гадзін. Потым мне прынясуць за гэты дзень і за мінулы кучу дакументаў.

Я пакладу малога спаць — у 11 гадзін або крыху раней — і абавязкова павінен паглядзець, распісаць усе гэтыя дакументы, прыняць рашэнне.

А гэта і грошы, і важныя палітычныя пытанні. І, паклаўшы ў чамадан — сакрэтны або несакрэтны — аддаць іх у службу бяспекі — у гадзіну, у дзве гадзіны, у залежнасці ад таго, які графік, якія дакументы па складанасці… гэта ўсё. Раніцай я прачынаюся, пакуль яшчэ мой малы спіць, атрымліваю порцыю прэсы, уключаю тэлевізар, каб паглядзець апошнія навіны, як і вы, галюся, прыводжу сябе ў парадак, 10 хвілін на зарадку, каб сябе прывесці ў нармальны тонус. Прыязджаю сюды раней ці пазней у залежнасці ад таго, якія ў мяне мерапрыемствы — у асноўным гэта публічныя мерапрыемствы — магу і сюды запрасіць, каб не цягнуць картэж з горада, я там магу правесці нейкія мерапрыемствы. Так усё і круціцца кожны дзень. Паверце, нічога цікавага. Проста цябе гэты вір, гэты віхор закруціў — і ты ўжо прывык да гэтага. Так, цяжка. І калі б не спорт, тады б і сэрца, і ціск і г.д. Спорт у мяне для падтрымання формы, і вонкавай, і мазгоў і так талей, і так далей.

Дранікі ад Лукашэнкі

— Дарэчы, у Вас ёсць свая фірмовая страва, якой Вы частуеце сваіх самых блізкіх людзей?

— Не. Я скажу вам шчыра, не раблю, хоць умею рабіць. У мяне ў доме працуе кухар. Адзін кухар. У мяне няма вялікай кухні. Звычайная невялікая кухня. Я прыхільнік простай нашай кухні, беларускай. Калі гэта дранікі, значыць, дранікі. Самае смачнае для мяне — гэта малочны суп. Я малочны суп люблю. Сала я з дзяцінства не еў, а калі цяпер ем сала, то зусім няшмат. Салаты толькі звычайныя.

Вось кажуць, трэба есці марскую капусту… Я магу з’есці часам праз сілу, але мне гэта брыдка.

Я прыхільнік таго, што ў нас тут расце. Яшчэ сухафрукты, кампот з сухафруктаў, бо дактары рэкамендуюць пры такіх фізічных нагрузках. А так усё сваё.

Стаўшы прэзідэнтам, я ўбачыў, як яны гатуюць дранікі і іншае, я ім сказаў: «Не, гэта няправільна, трэба гатаваць вось так». І ўсё гэта паказаў. І з тых часоў ужо больш за 10 гадоў па гэтай методыцы і гатуюць. Яны ведаюць мае густы, мае прыхільнасці. Устрымліваюся ад залішняга ўжывання бульбы. Вельмі шмат ем хлеба свежага. Мы самі выпякаем буханку-дзве хлеба. Цеста купляем, прывозім, у сябе робім хлеб так, як я лічу патрэбным. Вельмі люблю малако, але сырое малако ў маім узросце ўжо ўжываць непажадана, таму што пасля 30 гадоў арганізм не так успрымае малако. Хоць мая маці дагэтуль п’е малако, а ёй ўжо за 80. Яна кажа, што проста трэба ведаць, якое малако піць. Часам больш кефір. А так, каб, дапусцім, вы прыйшлі да мяне ў госці, і я б у кухні нешта прыгатаваў — за паўтара дзясятка гадоў такога ніколі не было, я не лічу патрэбным гэта рабіць. Але магу.

Магу суп просты зварыць

— бо я ж быў студэнтам, і мы ўсё гатавалі самі. І вось, памятаю, калі маці прыходзіла з працы, я павінен быў прыгатаваць вячэру. Як мінімум вячэру. Ну, а калі захварэе, даводзілася ўсё гатаваць. Па-свойму, па-вясковаму, без вынаходстваў. Але ў мяне ёсць пачуццё, колькі на гэты аб’ём супу трэба сыпаць солі. Я падсыпаюць соль, не мераючы лыжкамі, міліграмамі, грамамі, як і звычайны кухар, рукой я магу падсаліць любую страву ў меру. А для гэтага павінна быць пачуццё. Вось вы мне задалі гэтае пытанне, і я абавязкова ў найбліжэйшы час паспрабую што-небудзькаму-небудзь прыгатаваць, каб потым вам сказаць, што вось нядаўна я прыгатаваў вось гэта. Гэта я зраблю. Гэта трэба зрабіць, каб не хлусіць потым журналістам.

— Я вам таямніцу магу адкрыць: я ўмею гатаваць мяса на мармуры.

— На мармуры? Як гэта на мармуры?

— Разаграваецца мармуровая пліта. Бярэцца выразка свіная без тлушчу, заліваецца яблычным воцатам літаральна на 5–7 хвілін, дастаецца. Але перад гэтым трэба добра цыбуляй шараваць мармуровую дошку гарачую.

— Без тлушчу?

— Ні кроплі тлушчу. І смажыць. Пасыпаць трошкі прыправы, перавярнуць, пасыпаць з другога боку. Так смачна!

— А не прыліпае?

— Не прыліпае. На мармуры гэта так смачна.

— А таўшчыня гэтай пліты?

— Таўшчыня пліты павінна быць не менш за 5 сантыметраў.

— Яна зашліфаваная?

— Так.

— Кладзеш на газавую пліту…

— Можна на газавую. Я жыву ў сваёй хаце, у сядзібе, у лесе. У мяне стаіць спецыяльна пабудаваны камін. Я на камін яе кладу, распальваю. І гэта мая фірмовая страва.

— Нятлустае мяса?

— Нятлустая свініна. Так смачна!

— Я паспрабую. Толькі спачатку трэба зрабіць пліту.

Сакрэт нараджэння

— На адным з беларускіх сайтаў прачытаў, што «Лукашэнка вырашыў зрабіць сабе дзень нараджэння ў той жа дзень, што і ў свайго сына Колі». Я сам бацька, у мяне, дарэчы, шмат дзяцей, таму мне гэтая тэма цікавая. Калі дазволіце, спытаю пра вашага малодшага сына. Мне здаецца, ён стаў практычна, прабачце за такое параўнанне, брэндам — «малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі». Часам здаецца, што Коля настолькі вядомы і знакаміты, што абганяе ў гэтым плане зорак эстрады. З чым гэта звязана? Вы як бацька свядома стваралі такую папулярнасць Мікалаю ці гэта адбылося само сабой?

— Мне не аднойчы задавалі гэтае пытанне. І мне цяжка на яго адказаць не таму, што чагосьці не ведаю — я ведаю ўсё і больш, чым хто-небудзь. Я чалавек шчыры і нават часам магу сказаць, а потым пашкадаваць аб тым, што сказаў. Таму мне складана на гэтае пытанне адказваць, таму што я заўсёды стараюся знайсці тую грань, якую не павінен пераступаць, расказваючы пра сваіх дзяцей, а асабліва пра свайго малога, які, як вы бачыце, практычна заўсёды побач са мной. Вось я кажу і думаю: «Вось трэба ці не трэба гэта казаць». І вам я не ўсё скажу, ды і не трэба. Ёсць такія рэчы, пра якія я не павінен гаварыць. Давайце па парадку. Вось вы спыталі пра…

— Дзень нараджэння.

— Усё абсалютна банальна. Я нарадзіўся 31-га, як і малы.

— Гэта было яшчэ за савецкім часам?

— Так, за савецкім часам. Мяне запісалі 30-га. І па дакументах 30 жніўня ў мяне дзень нараджэння.

Фактычна я нарадзіўся 31-га. І мой малы нарадзіўся 31-га. Мы нават нарадзіліся ў адзін і той жа час раніцай.

Дні нараджэння я наогул не адзначаю.

Гэта для мяне самы паршывы дзень у жыцці,

таму што, на жаль, у гэты дзень ты робішся на год старэйшы. У нас у сям’і не было прынята і цяпер не прынята адзначаць яго. Усе гэта ведаюць і мяне ніколі не віншуюць. Каб прыйсці ў дзень нараджэння, пашыхтавацца ў чаргу, як гэта звычайна бывае, вечарынка нейкая — у мяне гэтага няма. Я заўсёды, часам нават спецыяльна, з’язджаю і працую нават больш напружана, чым звычайна.

Таму блізкія людзі, якія ведаюць мяне, віншуюць мяне апошнія 5–6 гадоў і майго малога ў адзін дзень, 31-га. А па пашпарце я нарадзіўся 30 жніўня. Вось і ўвесь сакрэт.

А чаму такое выццё паднялі? Таму што на сайце прэзідэнта паправілі дзень нараджэння з 30-га на 31-га.

— З нічога вырасла…

— Абсалютна. Ну хай будзе 30-га. Зрабіў сябе старэйшым на суткі. А рэальна ў адзін дзень, у 1:00, праз 50 гадоў, нарадзіўся малы гэты, гэтак жа, як і я. Гэта не піяр-кампанія. Што я, адзіны прэзідэнт, у якога ёсць дзеці? Але спытай у вас, у каго ёсць дзеці, вы не скажаце. А я ведаю. І іх мора. Яны не хочуць аддаваць публічнасці сваіх дзяцей не ад жонкі, ад іншых жонак, яшчэ ад кагосьці. Я некалі падзяліўся з Пуціным сваімі меркаваннямі наконт малога, і ён мне сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, дзеці ж ад Бога». Дзеці ад Бога. Чаго тут саромецца? Гэта па-першае. Па-другое, пяць гадоў таму гэта было звязана з прэзідэнцкай кампаніяй. Ніхто не ведаў майго малога. Яму быў адзін гадок тады. І адзін вядомы палітык — можна дастаць з архіва і паглядзець — пачаў мяне папракаць у тым, што ў мяне дзесьці на баку ёсць сын. Ён ні на якім баку не быў. Ён жыў заўсёды ў маім доме, ён заўсёды быў побач са мной. Больш з маці, бо я ж не мог пра яго клапаціцца, калі яму быў усяго гадок. І пайшлі чуткі, што ў прэзідэнта ад кагосьці ёсць дзіця і г. д. І пасля гэтага ў мяне размова з Пуціным адбылася. І я сабе пакляўся, што ні ў якім выпадку не павінен хаваць гэтага дзіцяці — гэта сапраўды дар Божы.

Як ён нарадзіўся, як гэта было — гэта мая асабістая справа. Так здарылася, нарадзілася дзіця. У яго ёсць маці, у яго ёсць бацька.
Чаму я павінен яго хаваць? Больш за тое, у мяне да дзяцей пачуццё матчына.

У СМІ часам гадаюць ці пачынаюць свае гіпотэзы высоўваць, чаму Лукашэнка да свайго дзіцяці так пяшчотна і кранальна ставіцца. Я і да старэйшых сваіх так ставіўся. І гэта было на людзях. Усе жонкі папракалі маіх сяброў: «Вось калі б ты так, як Саша, ставіўся да сваіх дзяцей. Паглядзі, ён аднаго на руку, другога на руку — і ў лазню, у агульную лазню з усімі. Ён яго і ў палонку зімой на беразе Дняпра. Ён і ў футбол, і ў валейбол». Я сапраўды круціўся пастаянна са сваімі дзецьмі, таму што я вырас адзін з маці. І не таму, што мне мала было ласкі або пяшчоты ў свой час, як некаторыя кажуць, няма каму было яго прылашчыць, таму ён кампенсуе на сваім дзіцяці. Поўнае глупства.

Я ў маці быў адзін, старэйшае дзіця ў яе памерла.

Яна мяне любіла і рабіла для мяне ўсё. Там было не да пяшчотаў. Калі ў вёсцы жывеш і бацькі няма, і трэба накасіць, і прыбраць, і прывезці… Складваліся пэўныя нармальныя адносіны. А ў душы мяне маці не менш любіла, чым я люблю сваіх дзяцей. І вось гэта адтуль. Можа, яшчэ нешта. Я вельмі люблю дзяцей. Я заўсёды аддаваў усё сваім дзецям. І не толькі сваё. У мяне такое стаўленне нават праз свайго малога і цяпер да дзяцей Беларусі. Я не хачу, каб яны былі сіротамі. Калі нейкія бацька ці маці кідаюць дзіця, яны заслугоўваюць месца толькі ў турме. Але мы іх прымусілі ўсіх працаваць і кампенсаваць… Больш за тое, з дрэнных сем’яў мы ініцыятыўна забіраем дзяцей. Злачынцаў жа выгадуюць. Яны ж там пакутуюць, бедныя, хворыя. Калі ты не можаш гадаваць сваё дзіця, бо ты алкаголік і не шануеш сваіх дзяцей, аддай яго. Але сам ідзі працуй. Не будзеш працаваць, у лагер пашлем. Будзеш у лагеры працы і адпачынку зарабляць, каб мы ўтрымлівалі тваё дзіця. Усё адсюль, таму ніякага тут піяру не было. Мяне пачалі папракаць, што я нібыта дзесьці кагосьці хаваю. А навошта мне аднагадовае дзіця камусьці паказваць? А потым больш. Калі мяне няма дома, ён не еў не піў. Пасталеў, тата і ўсё ідзе следам. Мяне гэта не так ужо і прыгнятала, таму што побач са мной заўсёды людзі, я дзесьці заняты. А тым больш цяпер. Калі гэта ў царкве або душэўная сустрэча з Папам.

Вось Коля з Папам сустракаўся. Вы ўявіць сабе не можаце, што ён там быў галоўнай дзейнай асобай, а не я. Італьянцы так любяць дзяцей.

Яны былі здзіўленыя. Я нядаўна сустракаўся з памочнікам Папы, ён перш за ўсё пра дзіця пачаў гаварыць. Папа загадаў спытаць, як Коля, як ён жыве. Так, ён стаў часткай палітыкі, такі яго лёс, таму што ён нарадзіўся ў бацькі-прэзідэнта. Я вельмі блізка прымаю ўсё, што ў нас адбываецца ў Беларусі. Я лічу, што гэта мая краіна, якой я павінен аддаць усё. Асабліва народу, які паўтара дзясятка гадоў таму незразумела чаму за мяне прагаласаваў. Я да гэтага часу не магу зразумець, як гэта адбылося.

Сем-дзесяць чалавек прыйшлі і выйгралі выбары без капейкі грошай. Ніхто да гэтага часу не сказаў, што я ў кагосьці папрасіў грошы. Мы выйгралі гэтыя выбары выпадкова. На гэты народ я працую 15 гадоў. Таму што ён паверыў, ён падтрымаў, таму не магу нічога скрасці. Як некаторыя кажуць, сем мільярдаў у год крадзе.

Мой прынцып: не бяры чужога — бокам вылезе.

Сем мільярдаў — гэта некалькі вагонаў чыгуначных наяўных. Гэта ж трэба некуды грошы дзяваць. Ніхто не сказаў, дзе гэтыя грошы. Вы не думайце, што мой малы — гэта нейкі брэнд, спецыяльна створаны прэзідэнтам. Але ў гэтым ёсць адзін момант, які я заўсёды падкрэсліваю. Я такім чынам паказваю ўсім бацькам, што вы павінны хоць бы да сваіх дзяцей ставіцца так, як я стаўлюся да свайго. Самы дзікі недахоп грамадства — калі яны забываюць пра старых і самае галоўнае, пра дзяцей. Калі вы не шануеце, не любіце сваіх дзяцей, вы не будзеце нармальнымі людзьмі і ў грамадстве. У нас гэта праблема. Хай не такая вялікая, як, дапусцім, у Расіі — кінутыя дзеці, непавага да дзяцей, але гэта праблема. Таму людзі павінны гэты добры прыклад, прабачце за нясціпласць, павінны бачыць. За гэта мяне можна папракаць. Калі хочаце, гэта я раблю адмыслова.

«За мільярды — здалі б з трыбухамі»

— Так склалася, што просты чалавек першапачаткова схільны падазраваць сваіх кіраўнікоў у карыслівых інтарэсах. Гэта не толькі ў Беларусі, гэта ў Літве і іншых краінах. Пра некаторых Вашых калегаў-прэзідэнтаў або прэм’ераў ходзяць чуткі, што яны мільянеры, іншыя — як прэм’ер Італіі — гэтага зусім не хаваюць. Вы багаты чалавек?

— Я вельмі багаты чалавек, таму што я першы прэзідэнт, першы ў краіне, якую я, прабачце за нясціпласць, у тым ліку з іншымі зрабіў сваімі рукамі. Вось у чым маё багацце. Што датычыць грошай — не ў гэтым багацце. Я часта думаю пра гэта. Не буду я прэзідэнтам, як складзецца маё жыццё. А ці не давядзецца мне дзе-небудзь яшчэ кватэру шукаць, прасіць у некага. Калі мець на ўвазе матэрыяльнае багацце, я атрымліваю заработную плату. Мне хабар і падачкі ніхто ніколі не насіў і не прынясе. І запомніце, калі прэзідэнту хто-небудзь прынёс і даў, гэта ніколі не будзе таямніцай. Я ва ўладзе паўтара дзясятка гадоў. Але ўжо нешта недзе дасталі і паказалі. Ці не? Няма таго прэзідэнта, якога б не раскалолі. Вазьміце любую краіну — Расію, яшчэ якую-небудзь. Ва Украіне Віктар Фёдаравіч не хавае тое, што ён багаты, ён да прэзідэнцтва стаў багатым. Гэта па-першае. Па-другое, тое, што магчыма ў іншай краіне, немагчыма ў нас. У нас законам гэта забаронена. Каб твае сваякі, твае дзеці бізнэсам займаліся… Гэта не дазволена, гэта не прынята. Гэта лічыцца прыкметай кепскага тону, калі ты — прэзідэнт, міністр ці прэм’ер-міністр, а твае дзеці бізнэсоўцы крутыя. У нас гэта немагчыма.

Вы ў мяне пытаеце, ці ёсць у мяне грошы. Так, у мяне ёсць грошы. Мая зарплата, амаль уся, у скрыні пісьмовага стала. Я адкрыў рахунак нядаўна, прызнаюся, рахунак, на які можна пакласці грошы да надыходу паўналецця.

Старэйшыя ўжо самі працуюць, павінны самі зарабляць. А як складзецца лёс гэтага малога, я не ведаю. Буду жывы — я ўсё для яго зраблю. А калі нешта са мной адбудзецца? Таму я гэты рахунак адкрыў і там некалькі мільёнаў нашых рублёў на рахунку. Але гэта бессістэмна. Частка грошай у пісьмовым стале. Прыходзяць дзеці старэйшыя, і малодшы ўжо заўважыў: «Ай тат, ну навошта табе гэтыя грошы, мы купім маме, бабулі, яшчэ нешта…» Вядома, навошта мне гэтыя грошы, мяне дзяржава цяпер адзявае і корміць, таму яны забіраюць. А гэты малы бачыць, што яны забіраюць: «Тата, ты зарплату атрымаў?» — «Атрымаў». — «Я цябе ахоўваю — ты мне павінен заплаціць». Вось дзве-тры паперкі нясе да сябе ў спальню, пакладзе ў свой кашалёк. Потым ідзе ў дзіцячы садок, а каля дзіцячага садка ёсць крама. Удзень ён не спіць і просіць загадчыцу: «Пойдзем на вуліцу».

Ён заходзіць у краму (у яго гэтыя грошы, якія ён у мяне узяў і назапасіў) і кажа: «Давайце што-небудзь тату купім». І прыносіць мне, напрыклад, пену для галення.

Я кажу: «Я, сынок, пенай не галюся». — «Я прынёс — галіся». Я расказваю гэта, як быццам гэта такая забава для мяне. Гэта ніякая не забава. Гэта звычайная жыццёвая сітуацыя. Можа, у кагосьці сапраўды не хапае грошай. Але сказаць, што ў мяне мільёны і нават мільярды, паверце, гэта хлусня. Калі б гэта было, ты б гэта не змог схаваць… Цябе б здалі з трыбухамі. Або калі б у тваіх дзяцей былі такія грошы. Калі казаць пра тое, што я дзе-небудзьшто-небудзь схаваў, я адзін не бываю, толькі ў спальні. Увесь час вакол мяне людзі. Так, сёння яны цябе ахоўваюць. У нас чыста службовыя заўсёды адносіны, але дзе гарантыя, што заўтра гэты чалавек не скажа. У мяне няма сваёй кватэры. У мяне няма сваіх аўтамабіляў. За маё жыццё мне падарылі дзясяткі аўтамабіляў. Я памятаю, у Карэі падарылі аўтамабіль, я сказаў: «Не трэба». Для рэкламы, можа, ім выгадна. Мне лепш «Хуткую дапамогу» для Чарнобыльскай зоны.

Яны ведалі, што я падарункі пераводжу ў «Хуткую дапамогу», каля 70 аўтамабіляў «Хуткай дапамогі»… замест тых падарункаў, якія мне зрабілі.

Я сам кірую аўтамабілем і цяпер. Я вельмі люблю кіраваць аўтамабілем і раней любіў. Я кажу: «Аформіце на дзяржаву». Такім чынам, у мяне няма ні аўтамабіляў, ні кватэры. Я часта казаў аб гэтым. Прэзідэнцкія часы заканчваюцца. Недзе трэба будзе жыць, асабліва дзецям. Калі прыйдзе нейкі прэзідэнт і скажа: «Не даваць яму кватэру. Ён не заслужыў», я прасіць не буду. Думаю, што так не здарыцца, але раптам… Думаю, мне дапамогуць. Не тое каб сябры, але людзі, якія мяне паважаюць. Я думаю, яны мяне не кінуць. Мне проста дапамогуць. За 15 гадоў можна знайсці людзей, якія да цябе добра ставяцца. Такіх людзей няшмат, але іх і нямала. Таму я без форсу карыстаюся дзяржаўнымі жылымі памяшканнямі, як і любы іншы прэзідэнт, але нашмат, у сто разоў больш сціплымі, чым іншыя. Я люблю драўляны дом і, выязджаючы некуды, часцей за ўсё жыву у драўляным доме.

«Не разбагацеў на ўладзе»

— Аляксандр Рыгоравіч, мне даводзілася за сваё жыццё браць інтэрв’ю ў вельмі цікавых людзей — прэм’ераў, старшыняў парламентаў і гэтак далей. З Вамі я сустракаюся трэці раз у жыцці. Першы раз Вы, напэўна, не памятаеце, таму што гэта быў журналісцкі пул, калі мы сюды да вас прыязджалі ў канцы 90-х гадоў. Другі раз мы сустракаліся з Вамі ў Вільні. Вось цяпер ад гутаркі з Вамі я атрымаў задавальненне. Ад вас ідзе нейкая добрая энергія.

— Я магу вам сказаць, і вы, напэўна, гэта ведаеце, калі чалавек няшчыры, калі ён хлусіць, калі ён не бачыць у табе суразмоўцы, а я ў вас, а вось гэта для яго праца, вось ён прыйшоў, яму трэба нешта нагаварыць, астатняе прэс-служба дапіша. Вы ад гэтага ніколі задавальнення мець не будзеце. Для мяне зносіны з людзьмі, такімі як вы, — дэфіцыт. Я асцерагаюцца блізка падпускаць да сябе людзей, каб яны сталі тваімі сябрамі. Гэта заўсёды вылезе бокам. Потым ён пачынае спекуляваць гэтым, ён пачынае нешта выгандлёўваць для сябе. Мяне часта журналісты і апазіцыянеры папракаюць ў гэтым. І яны маюць рацыю ў тым, што я вяду не тое што замкнёны лад жыцця — я абсалютна даступны на трэніроўках, часам на вуліцы магу спыніцца, і тады гэта ў мітынг ператвараецца, але я асцерагаюся таго, каб… Вось дзверы раскрытая, прыходзьце, сябры, і гэтак далей. У мяне гэтага няма. Напэўна, я раблю правільна, таму што былі моманты, калі чалавек прыйшоў з табой, працуе з першага дня, потым, гляджу, яго панесла то туды, то сюды. Потым мне дакладваюць, што ён непрыстойна сябе паводзіць. А размова з вамі — гэта размова з новым чалавекам. Расійцы, можа, і маюць рацыю, калі мяне папракаюць: «Вось Лукашэнка на прэс-канферэнцыі нагаварыў…» Нібыта гэта прэзідэнцкая кампанія, таму ў гэтых мэтах кіраўніцтва Расіі… У мяне пыталіся, я адказваў. 15 гадоў я кажу толькі так, як я думаю. Ну ў чым я змяніўся? Я заўсёды быў шчырым і адкрытым, таму што я, па-першае, паважаю чалавека, які да мяне прыехаў, людзей, якія да мяне прыехалі. Яны ж прыехалі пачуць праўду. Няпраўды хапае. Вунь, канал ўключы, і вы як журналіст ўбачыце, дзе фальш, а дзе проста дзеля журналісцкай практыкі… Гэта ўсё відаць. Людзі ж едуць і чакаюць ад сустрэчы з Лукашэнкам, каб ён адказаў сумленна і шчыра на тыя ці іншыя пытанні. Калі б я пачаў акругляць і так казаць, вы б стаміліся ад гэтай размовы. А калі гэта шчыра і ад душы… Можа быць, так і не трэба. Не ведаю. Мяне заўсёды папракаюць ў гэтым. Але я ўжо даў сабе слова, што я не павінен сябе перарабляць. Я ўжо адбыўся як шчыры палітык, прабачце за нясціпласць, трэці раз кажу і хачу, каб мяне такім успрымалі. Са мной можна што заўгодна рабіць — абліваць памыямі, фізічна, як заўгодна.

Але не чапайце дзяцей і не папракайце мяне ў тым, што я злодзей. Я ніколі чужога не браў.

У мяне няма сёння тых мільярдаў, мільёнаў нават. Нават мільёнаў беларускіх рублёў, якія маюць сёння некаторыя. Адна з прычын накату на мяне з боку Расіі — я для іх чужы. Я не разбагацеў на ўладзе. А яны багатыя. Няхай пра сябе лепш раскажуць, колькі ў іх дзясяткаў мільярдаў назапашана і за што яны гэтыя грошы атрымалі. Вось уся розніца. Але я не бяссрэбранік. У мяне маса недахопаў.

Я заўсёды прызнаваў, што я не ўзор сямейнага жыцця. Так у мяне жыццё склалася. Проста адзін хавае, а іншы не.

Падае сябе як вялікі сем’янін, быў тут адзін палітык, які, калі ў яго памерла жонка, на каленях стаяў і рыдаў. Я кажу добра, няхай бярэ жонку і едзе ў Германію лячыцца. Ён адмовіўся. Я ведаў, што ў гэты час ён жыў з іншай. Што яна даўно не жонка яму, але ён разыграў яе ў палітычнай гульні, зладзіў спектакль. Усе спачувалі. А чаго спачуваць? І мне давялося жонку свайго заўзятага ворага лячыць у шпіталі. Жонка ў чым вінаватая? Колькі магчыма, мы ратавалі. Рак невылечны. І па яго віне. І ён сябе пазіцыянуе добрым сем’янінам. Я дрэнны. Але ніхто мяне не папракне ў маім стаўленні да дзяцей. А гэта святое.

Пра старэйшых дзяцей

— Завяршаючы тэму асабістага характару і ўсю нашу з вамі гутарку, хочацца спытаць Вас аб іншых Вашых блізкіх. Ці задаволены Вы кар’ерай сваіх старэйшых сыноў?

— Гэтае пытанне мне задаваць нельга, таму што яны, на жаль, кар’еры не рабілі. Для іх гэтую кар’еру вызначыў бацька. Мой сярэдні — Дзіма — узначальвае прэзідэнцкі спартовы клуб. Я яго паклікаў і кажу: «Не трэба табе нікуды лезці. Ты любіш спорт». Вось гэтая невялікая праца. Прэзідэнцкі спартовы клуб — гэта дапамога спартоўцам. Пагадзіцеся, што сёння, калі бацька небагаты, хакеістам звычайнаму хлопцу стаць вельмі складана. А ён таленавіты. А не прэзідэнцкія ж дзеці робяцца алімпійскімі чэмпіёнамі. А са звычайных сем’яў, якія трэба падтрымаць. Спонсары грошы дадуць. У іх працуюць сем ці восем чалавек. Наглядальны савет — гэта калектыўны орган. Набіраюць яны ахвяраванні, падтрымліваюць спартоўцаў. І каманда прэзідэнта прыведзена да іх. Ім жа таксама трэба хоць за перамогу нейкую капейку даць. Яны ж адрываюцца ад сем’яў. Гэта ж звычайныя людзі. Я яму сказаў, займайся, не лезь ты туды. Ён што, бізнэсам не мог бы заняцца? Не, ты займайся на дзяржаўнай службе, пад кантролем.

Другі сын скончыў універсітэт з адзнакай, працаваў у МЗС звычайным чыноўнікам. Але трэба было бацьку ў чымсьці дапамагчы. Усе казалі: «Ён прэм’ер-міністрам яго прызначыць, дзяржсакратаром яго прызначыць, пракурорам…». «Давай ты будзеш памочнікам у мяне па нацыянальнай бяспецы, і на табе будуць замкнёныя тыя пытанні, якія ніколі да прэзідэнта не дойдуць». Вось, уявіце. Ёсць пытанні, і дастукацца да мяне часам складана, але ёсць сын, якому вы скажаце і ў лазні пасля трэніроўкі — у панядзелак звычайна мы збіраемся — ён мне скажа: «Вось на гэта і на гэта трэба звярнуць увагу». Такая дарога да прэзідэнта і нейкая аддушына. Гэта для людзей. Таму што такая гэта пасада.

Вы выдатна разумееце, што я мог бы свайго сына паставіць на такую пасаду, што далей няма куды. Або бізнэсам ён таксама мог займацца.
Не. Ты давай. Пытанні, якія ў грамадстве ёсць, у нейкага чалавека ёсць, ты павінен давесці да мяне. Гэта нейкі шлях да прэзідэнта. Гэта яго праца. Некаторыя кажуць, вось, сямейнасць развёў. Якую сямейнасць? Няма ў мяне сям’і, у мяне ёсць дзеці, якія ўсе — ад малога да вялікага — служаць дзяржаве. Гэта мая дзяржава. Я — яе першы прэзідэнт і я хачу падняць планку прэзідэнцтва на такія нябёсы, каб яе потым ніхто не апусціў. Прыйдуць пасля Лукашэнкі і будуць параўноўваць наступных начальнікаў і мераць па першым прэзідэнце. І я хачу зрабіць так, каб наступным было няёмка рабіць дрэнна. Вось у чым сэнс маёй працы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?