У суботу ў Беларускім доме ў Лёндане адбылася вечарына, прысьвечаная памяці і творчасьці выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Мерапрыемства было арганізавана сумесна Згуртаваньнем Беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускім Таварыствам.

Сябра Рады БНР Мікола Пачкаеў прачытаў даклад, прысьвечаны біяграфіі паэткі. З дакладамі выступілі брытанскія беларусазнаўцы Джым Дынглі і Арнольд МакМілін.

Айцец Сяргей Стасевіч прэзэнтаваў фотаздымкі і дакумэнты, зьвязаныя з Ларысай Геніюш, якія захоўваюцца ў калекцыі Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Ларыса Геніюш вяла актыўнае ліставаньне з членамі беларускай дыяспары, многія яе лісты і надрукаваныя "самвыдатам" кнігі былі сабраныя ў Скарынаўскай бібліятэцы.

Скончылася вечарына чытаньнем вершаў Геніюш. Прадстаўніца Брытанскай бібліятэкі прачытала некалькі вершаў Ларысы Геніюш у перакладзе на ўкраінскую мову.

Арнольд МакМілін, славіст і літаратураўнаўца

Арнольд МакМілін, славіст і літаратураўнаўца

Заля паседжаньняў Беларускага дома ў Лёндане

Заля паседжаньняў Беларускага дома ў Лёндане

Джым Дынглі

Джым Дынглі

Алена Міхалюк і а. Аляксандар Надсан

Алена Міхалюк і а. Аляксандар Надсан

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны

Вершы Геніюш у выкананьні ўдзельнікаў вечарыны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?