Прома-група «ВЮ» прадстаўляе забаўляльна-інтэрактыўнае шоу «Дзясятка-style».

Дзесяць дзяўчат, дзесяць стыляў… Брунеткі супраць бландзінак, але ўсе разам — самае прыгожае з літаратуры, музыкі, танцу, дызайну.

13 лістапада (субота), а 19-й у музеі Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4) чакаем і хлопцаў, і дзяўчат!

Бландзінкі Таццяна Беланогая, Ганна Федарук, Алеся Кузьмінова, Таццяна Будовіч і брунеткі Ната Пушкарова, Яна Явіч, Кацярына Макарэвіч, Святлана Марчук выяўляюць сваю унікальнасць праз улюбёны від мастацтва, спалучаючы розныя творчыя формы. Гледачы ацэняць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях.

Спецыяльны госць-дзявочаярок-група Scales (бас-гітара Вераніка Шніп).

Журы: Ганна Кісліцына, Ірына Шаўлякова, Людміла Рублеўская. Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас.

Уваход вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0