Рэгістрацыя кандыдатаў сабой нечым нагадвала ток‑шоу. Вядучыя (сябры ЦВК) і ўдзельнікі (кандыдаты) практыкаваліся паміж сабой у дасціпнасці. У наступны раўнд прайшлі ўсе.

Першай Андрэя Саннікава павіншавала жонка Ірына Халіп.

Першай Андрэя Саннікава павіншавала жонка Ірына Халіп.

Прыхільнікі Някляева вітаюць рэгістрацыю.

Прыхільнікі Някляева вітаюць рэгістрацыю.

Васіль Лявонаў дэманструе журналістам пасведчанне Уладзіміра Някляева.

Васіль Лявонаў дэманструе журналістам пасведчанне Уладзіміра Някляева.

Саннікаў і Някляеў павіншавалі адзін аднаго праз скайп.

Саннікаў і Някляеў павіншавалі адзін аднаго праз скайп.

Кастусёў вядзе кампанію пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Кастусёў вядзе кампанію пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Лазавік і Ярмошына вялі цырымонію ў стылістыцы ток-шоу.

Лазавік і Ярмошына вялі цырымонію ў стылістыцы ток-шоу.

Севярынец прынёс з сабой сцяжок.

Севярынец прынёс з сабой сцяжок.

Міхалевіч вітаецца з Радзьковым.

Міхалевіч вітаецца з Радзьковым.

Адзінагалосна.

Адзінагалосна.

У Палац Рэспублікі пускалі з галоўнага ўваходу. Служба аховы прэзідэнта дзейнічала досыць карэктна. Што Лукашэнкі не будзе, можна было меркаваць хоць з таго, што на мерапрыемства вольна акрэдытавалі ўсіх фота- і відэажурналістаў.

Кастусёў з Радзьковым па‑беларуску

У зале №7 гэтыя прагнозы збыліся. Шыльда на стале з імем Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі адсутнічала. Замест яго прысутнічаць меўся міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Яго месца было побач з Рыгорам Кастусёвым і Алесем Міхалевічам.

Першым з кандыдатаў з’явіўся Андрэй Саннікаў у кампаніі з кіраўніком свайго перадвыбарчага блоку Уладзімірам Кобецам. Потым і астатнія прэтэндэнты сталі займаць належныя ім месцы.

Павел Севярынец прадстаўляў інтарэсы Віталя Рымашэўскага. На столік побач з сабой ён паставіў невялікі бел‑чырвона‑белы сцяг.

Рыгор Кастусёў адразу паціснуў руку Радзькову. Пачалі паміж сабой нешта ажыўлена абмяркоўваць.

Потым папытаўся ў Кастусёва, пра што гаварылі. «Ну, ужо неаднаразова сутыкаліся паміж сабой, успаміналі нашы папярэднія сустрэчы. Размаўлялі па‑беларуску», — сказаў прадстаўнік Партыі БНФ.

Нясмела руку Радзькову паціснуў і Міхалевіч.

На сталах былі расстаўленыя пляшкі з беларускай мінералкай і квасным напоем. Шчыра сказаць, не самыя дарагія частункі.

«Астап Бэндэр адпачывае»

Апошнім з кандыдатаў з’явіўся Мікалай Статкевіч. Амаль адразу Лідзія Ярмошына і пачала пасяджэнне ЦВК. Найперш невялікі экскурс у мінулыя этапы кампаніі зрабіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Казаў, што ўсё было дэмакратычна. А вось подпісы збіраліся амаль усімі з парушэннямі. Апроч каго б вы падумалі? Правільна, Аляксандра Лукашэнкі. У зале пранёсся смяшок.

Не прамінуў магчымасці Лазавік паіранізаваць з Мікалая Статкевіча. «Самыя лепшыя зборшчыкі подпісаў былі ў Мікалая Статкевіча. Яны маглі ўгаварыць паставіць подпісы нават памерлых. Толькі ў Віцебску 20 нябожчыкаў распісалася за Статкевіча, — Лазавік яшчэ згадаў, што менавіта гэты кандыдат найчасцей заяўляў пра ціск і рэпрэсіі. — Збіраючы подпісы сярод прывідаў, каманда Статкевіча сутыкалася з прывіднымі перашкодамі».

Зрэшты, вырашылі, што 100 тысяч сабралі дзесяць кандыдатаў. А вось тут і пачалося цікавае. Сталі абмяркоўваць, ці рэгістраваць Уладзіміра Правальскага.

Паводле звестак ЦВК, гэты кандыдат назбіраў аж (удумайцеся толькі ў гэтую лічбу) 118 подпісаў!

Сам Правальскі назваў працу выбарчай камісіі Першамайскага раёна Віцебска перавышэннем службовых паўнамоцтваў. І патрабаваў звестак па праверцы подпісаў.

«Парушаеце парадак, сп.Правальскі», — сказала Ярмошына. «А вы парушылі выбарчы кодэкс», — парыраваў кандыдат‑небарака.

Заслухаўшы Правальскага да канца, Ярмошына ад усёй душы прамовіла: «Астап Бэндэр адпачывае». Віцебскага прадпрымальніка не зарэгістравалі. «Можаце быць свабодным», — сказала старшыня ЦВК.

Міхалевіч зрабіў камплімент аб дэмакратычнасці

У алфавітным парадку першым зарэгістраваны быў Рыгор Кастусёў. Кандыдат у БНФ у сваёй прамове сканцэнтраваўся на тым, што ў апазіцыйных кандыдатаў па‑ранейшаму няма доступу да СМІ. А многія незалежныя выданні выкінутыя з сетак распаўсюду.

Наступным быў Лукашэнка. І тут пярэчанняў ні ў каго не ўзнікла. Аляксандр Радзькоў выступіў хутка. Найперш дзякуючы тым, хто за дзейснага кіраўніка подпісы і тым, хто распісаўся.

Жонка Міхалевіча памылілася ў дэкларацыі на 900 тысяч рублёў. Дробязь, вырашылі сябры камісіі. Ёсць трэці кандыдат.

Міхалевіч прамаўляў па‑расійску. Зрабіў камплімент гэтым выбарам, што ўсё праходзіць дэмакратычна. У кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Юрася Меляшкевіча ў гэты дзень нарадзілася дачка. «Дзеці — гэта тое, што нас аб’ядноўвае незалежна ад палітычных поглядаў», — скончыў А.Міхалевіч.

Самыя вялікія пытанні па рэгістрацыі былі з Уладзімірам Някляевым. Высветлілася, што ў дэкларацыю ён не падаў 20 акцый «Прыёрбанка». У прынцыпе, гэта дастаткова, каб кандыдата зняць з дыстанцыі, але не ў нашых сённяшніх умовах.

Раманчук падкалоў Ярмошыну

Някляеву ўсё прабачылі. Нават Ярмошына і Лазавік на гэтым настойвалі, бо самы ж актыўны кандыдат. Прадстаўнік Някляева Васіль Лявонаў перакананы, што ў налета ў Беларусі будзе новы прэзідэнт.

Яраслаў Раманчук выйшаў за пасведчаннем кандыдата з кнігай пра Парыж. «Гэта здзек з мяне ці спачуванне?» — запыталася невыязная Ярмошына. «Гэта гаворыць пра тое, калі мы станем дэмакратычнымі, то ў Парыжы змогуць пабываць усе, нават Вы», — адказаў ліберальны эканаміст.

Выходзячы на трыбуну, Севярынец кіўнуў: «Зараз будзе». Так і было. «Сістэма сённяшняй улады прагніла, і яе трэба мяняць. Сённяшнія ўлады павінны пакаяцца, што падманваюць народ. Аляксандр Лукашэнка не можа балатавацца на пасаду прэзідэнта», — казаў з трыбуны П.Севярынец.

Ён нагадаў пра хрысціянскія каштоўнасці, а прамову скончыў словамі «Жыве Беларусь». Гэта выклікала невялікія апладысменты.

«Перадайце гаспадару вашага балагана»

Прамова Саннікава была найбольш падрыхтаванай за астатнія. Прамаўляў кандыдат добра. «Нашу краіну называюць апошняй дыктатурай. Гэта ганьба для краіны. Але гэта справядліва».

Саннікаў згадаў пра зніклых палітыкаў. Ён прапанаваў ушанаваць Віктара Ганчара хвілінай маўчання. «Беларусы не хочуць жыць пры дыктатуры. У нас ёсць шанец змяніць. Я зраблю ўсё, каб зрабіць Беларусь дэмакратычнай», — зазначыў ён.

Мікола Статкевіч уцягнуўся ў дыскусію з Лазавіком, адказваючы на ягоныя закіды. «Перадайце гаспадару вашага балагана, што я клоўнам у гэтым балагане не буду», — як і Кастусёў з Севярынцам, Статкевіч прамаўляў па‑беларуску.

Голас Цярэшчанкі быў вельмі манатонны. А ў Дзмітрыя Уса ў дэкларацыі не хапала аж 4,5 мільёнаў. Тым не менш, гэта менш за 20% прыбытку. Зарэгістравалі і яго.

Пачне Цярэшчанка

Пасля гэтага Ярмошына агучыла, што дэбаты будуць праходзіць толькі ў жывым эфіры. Пайшлі на саступку апазіцыйным кандыдатам, якія настойвалі на гэтым. А вось выступы па ТБ могуць як у жывым эфіры, так і ў запісе. Вырашаць самім кандыдатам.

Лёсаванне эфірнага часу адбывалася так, што кандыдат цягнуў канверт з парадкавым нумарам. Адкрываць сезон тэлевыступаў выпала Цярэшчанку. Раманчук будзе другім. Далей — Някляеў, Лукашэнка, Міхалевіч, Рымашэўскі, Ус, Статкевіч, Кастусёў, Саннікаў.

На вуліцы кандыдатаў віталі іхнія каманды. На скайп‑сувязі з Кастрычніцкай плошчай быў Уладзімір Някляеў. Ён у той момант знаходзіўся ў польскім МЗС. Саннікаў нават троху паразмаўляў з сябрам‑канкурэнтам.

Яшчэ адзін этап пройдзены. Цяпер пачынаецца месяц агітацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?