Стваральнікі псеўдадакументальных камедый «Борат» і «Бруна» рыхтуюць наступны праект — фільм рэжысёра Лары Чарлза і актора Сашы Барона Коэна будзе называцца «Дыктатар».

Як перадае NEWSru.com, вытворчасцю фільма зоймецца студыя Paramount, якая заваявала фарсавага актора фокусам цалкам у яго духу: у яго агенцтва адправілі двух казлоў, апранутых у майкі з лагатыпам кампаніі. Па забаўным супадзенні, адным з персанажаў, якіх зграе Коэн у «Дыктатары», будзе якраз казлапас.

Іншай роляй коміка ў гэтым фільме будзе зрынуты дыктатар, які згубіўся ў чужой краіне. Абедзве гісторыі будуць развівацца паралельна.

Іншых падрабязнасцяў пра сюжэт фільма пакуль не паведамляецца, вядома толькі, што ён будзе ў значна большай ступені пабудаваны на класічных сцэнарных прынцыпах, чым папярэднія карціны, дзе пераважала інтэрактыўнасць.

У напісанні сцэнару ўзяў актыўны ўдзел сам Коэн, здымкі плануецца пачаць адразу пасля заканчэння працы актора над «Вынаходніцтвам Х’юга Кабрэ» (The Invention of Hugo Cabret) Марціна Скарсэзэ.

У верасні гэтага года таксама стала вядома, што Саша Барон Коэн зацверджаны на ролю Фрэдзі Мэрк’юры ў баёпіку знакамітага музыканта. Здымкі фільма пачнуцца ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?