Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падаў у ЦВК заяву аб рэгістрацыі сваіх давераных асобаў. У спіс з 24 чалавек Рыгор Кастусёў уключыў палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Пра гэта паведаміла прэс-служба БНФ.

«Партыя БНФ заўсёды выступала за вызваленне ўсіх палітзняволеных у Беларусі, з гэтай нагоды неаднаразова рабіліся заявы як асобнымі палітыкамі, так і органамі кіравання Партыі БНФ, — адзначыў Рыгор Кастусёў.

Уключэннем Мікалая Аўтуховіча у склад давераных асобаў я хацеў засведчыць салідарнасць з усімі палітвязнямі».

Таксама ў спісе давераных асобаў Рыгора Кастусёва — лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, яго дарадца Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга, лідар моладзевай арганізацыі «Правы Альянс» Юрый Карэтнікаў, лідар прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалай Чарнавус ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?