Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы.

Два гады таму званіцу пры царкве ўпрыгожылі «цыбулінай». Кастрычнік 2010.

Два гады таму званіцу пры царкве ўпрыгожылі «цыбулінай». Кастрычнік 2010.

Над новымі дзвярыма з'явілася трэшчына. Кастрычнік 2010.

Над новымі дзвярыма з'явілася трэшчына. Кастрычнік 2010.

Па баках ад дзвярэй пашкоджаныя сцены. Кастрычнік 2010.

Па баках ад дзвярэй пашкоджаныя сцены. Кастрычнік 2010.

Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы. Кастрычнік 2010.

Кантрафорсы разабралі і выклалі з новай цэглы. Кастрычнік 2010.

Старая цэгла ляжыць друзам побач. Кастрычнік 2010.

Старая цэгла ляжыць друзам побач. Кастрычнік 2010.

Працы ў Сынкавічах мусяць скончыцца ў снежні. Кастрычнік 2010.

Працы ў Сынкавічах мусяць скончыцца ў снежні. Кастрычнік 2010.

У Сынкавічах Зэльвенскага раёна рамантуюць царкву Святога Міхаіла пачатку XVI ст. У рэдакцыю «НН» трапілі зробленыя месяц таму здымкі, з якіх бачна, як рамантуецца храм. Над новымі дзвярыма па сцяне да самага вакна папаўзла вялізная трэшчына. Па баках ад дзвярэй пашкоджаныя сцены — абабіты тынк, а месцамі пацярпела цагляная кладка. Звонку храма разабралі кантрафорсы і выклалі новыя з сучаснай цэглы. Старая цэгла ляжыць друзам побач.

Хто ж займаецца капітальным рамонтам Сынкавіцкай царквы? Замоўцам працаў выступае Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама, генпадрадчыкам — УП «Гроднааблсельбуд», падрадчыкам — ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Навуковы кіраўнік рэстаўрацыйных працаў — Генадзь Лаўрэцкі, той самы, што займаецца гродзенскай Каложай і царквой Барыса і Глеба ў Навагрудку.

На сёння ў Сынкавічах завяршаюцца працы па капітальным рамонце даху і рэстаўрацыі фасаду храма. Арганізатары працаў наракаюць на нястачу грошай, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту. Іх хапіла толькі на рамонт даху і некаторыя касметычныя працы. А згодна планаў да канца года трэба скончыць аднаўленне і кансервацыю вежаў царквы-крэпасці. Мясцовыя вернікі мала чым могуць дапамагчы царкве, бо прыход складаецца з трох невялікіх вёсак. Зрэшты, было б дзіўным, калі б адной з першых гатычных праваслаўных цэркваў мусілі апекавацца выключна яе вернікі.

Рамонт сынкавіцкай царквы выклікае пытанні, слушныя і ў дачыненні да іншых падобных па каштоўнасці архітэктурных аб’ектаў. Чаму працы ў царкве, помніку нулявой катэгорыі, выконвае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»? Чаму пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя будаўнічыя матэрыялы? Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч тлумачыць, што згодна заканадаўства ў Беларусі ў будаўнічай сферы няма такога віду ліцэнзійнай дзейнасці, як рэстаўрацыя. Іншымі словамі, любая будаўнічая арганізацыя, якая мае ліцэнзію на працы, можа выконваць рамонт і рэстаўрацыю на аб’ектах любой катэгорыі. Колькасць будаўнічых арганізацый, якія займаюцца рэстаўрацыяй, у краіне можна пералічыць на пальцах адной рукі.

***

Царква Святога Міхаіла ў Сынкавічах — пачатак XVI ст. Помнік нулявой катэгорыі. Адзін з першых абарончых храмаў ВКЛ, выкананы ў гатычным стылі. Па адной з версій, фундатарам царквы з’яўляўся гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі. У 20-я гады ХХ стагоддзя быў перароблены ў каталіцкі касцёл. У 1990 г. вернуты праваслаўным вернікам. На сёння прыход царквы аб’ядноўвае тры навакольныя вёскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?