1 снежня ў Астане (Казахстан) пачаўся саміт Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ).
Апошні раз кіраўнікі 56 краін, што ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю, сустракаліся разам 11 гадоў таму, у Стамбуле. Новы саміт арганізоўвае Казахстан, краіна, якая першая з дзяржаваў СНД, старшынюе ў АБСЕ.
Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца ў Астане. Запланаваны яго выступ на пленарным пасяджэнні.
Лукашэнка сядзіць леваруч прэзідэнта ЕС Хермана ван Рампэя.





