Беларускі біятланіст Яўген Абраменка заняў 32-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км, якая прайшла 2 снежня ў шведскім Эстэрсундзе ў рамках першага этапу Кубка свету.

Спартсмен пераадолеў дыстанцыю за 59 хвілін 12,6 секунды з дзвюма штрафнымі хвілінамі (0+1+1+0). Рустам Валіулін заняў 50-е месца (1:00.34,7; 3 промахі), Аляксандр Сыман — 68-е (1:02.14,9; 3), Сяргей Новікаў — 72-е (1:02.39,6; 4) сярод 97 удзельнікаў.

Перамогу ў гонцы атрымаў нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн (55.07,7; 2), на другім месцы — яго суайчыннік Оле-Эйнар Б'ёрндален (+19,1; 2), на трэцім — француз Мартэн Фуркад (+37,8; 1).

3 снежня ў Эстэрсундзе пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?