Справа па ч. 1 арт. 154 Крымінальнага кодэкса (катаванне) распачата 29 лістапада ў дачыненні да 28-гадовага жыхара вёскі Лясец Калінкавіцкага раёна.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, з заявай аб катаванні ў міліцыю звярнулася жонка падазронага. Жанчына заявіла, што 27 лістапада з 00.30 да 03.25 ночы па месцы жыхарства яе збіваў муж, які жыве разам з ёю. Пры гэтым ён разбіў аб галаву жанчыны настольны гадзіннік, слоік, ліхтар, тушыў аб яе спіну недакуркі.

Падазроны затрыманы, вядзецца следства.

Наўмыснае катаванне караецца арыштам да трох месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?