Як паведаміў адзін з яе арганізатараў, праваабаронца Беларускага Хельсінскага камітэта Аляксей Валабуеў,

мэта кампаніі — спыніць высяканне гарадскога лесу ў Салігорску.

Апошнім прыкладам знішчэння зялёных зон горада стала высяканне дрэў лесапаркавай зоны пад будаўніцтва элітнага жылля паміж вуліцамі Заслонава і Казлова 20–21 лістапада. Як стала вядома грамадскім актывістам, у хуткім часе плануецца высечы лесапаркавую зону насупраць гарадской бальніцы па вуліцы «Лясная». Адпаведныя змяненні ўнесены ў генеральны план развіцця Салігорска.

Паводле слоў Валабуева, у рамках кампаніі пачаўся збор подпісаў у абарону гарадскога лесу ў Салігорску. Усяго мяркуецца сабраць некалькі соцень подпісаў і накіраваць іх як у Салігорскі гарадскі выканаўчы камітэт, так і ў рэспубліканскія органы ўлады.

26 лістапада была таксама пададзена заяўка на правядзенне пікета ў абарону права жыхароў Салігорска на здаровае навакольнае асяроддзе.

Пікет плануецца правесці 11 снежня каля гарадскога рынку «Кастрычніцкі».

Арганізатары акцыі маюць намер прымеркаваць яе да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Акрамя таго, у рамках кампаніі «Абаронім лес» рыхтуецца запыт у пракуратуру, адзначыў Валабуеў.

Паводле яго слоў, дзеянні грамадскіх актывістаў у абарону салігорскага лесу падтрыманыя Беларускай партыяй «Зялёныя». Арганізатары кампаніі таксама разлічваюць на падтрымку іншых грамадскіх арганізацый рэгіёну і краіны. Акрамя таго, яны плануюць прыцягнуць да вырашэння праблемы кандыдатаў у прэзідэнты.

Нагадаем, 24 лістапада грамадскія актывісты Салігорска распаўсюдзілі адкрыты ліст з патрабаваннем спыніць знішчэнне гарадскога лесу. Зварот, пад якім падпісаліся больш чым 20 чалавек, быў таксама перададзены ў Салігорскі гарадскі выканаўчы камітэт. Патрабаванне актывістаў не было задаволена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?