Непрацуючы гродзенец забраў каля 50 мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, сабак, вожыкаў ды іншых лясных «братоў».

Як піша «Гродненская правда», ахвярай злодзея стаў забаўляльны апарат, які ў народзе называюць «васьміногам». З аднаго такога «спрута» на Цэнтральным рынку Гродна і дастаў цацкі 26-гадовы выкрадальнік.

Позна ўвечары ён адключыў апарат ад электрасілкавання і вытрас з яго мяккія цацкі. У выніку ён здабыў амаль паўсотні «звяроў», кошт якіх вагаецца ад 2 000х да 13 000 рублёў.

Міліцыянты знайшлі аматара мяккіх цацак праз некалькі дзён пасля крадзяжу. Ім удалося вярнуць больш за палову цацак. Куды падзеліся астатнія, высветліць расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?