З надыходам халадоў у Мінску пачалі гарэць аўтамабілі. Толькі на гэтым тыдні ў сталіцы згарэлі чатыры машыны. На вуліцы Каменнагорскай успыхнуў маторны адсек Citroen C5. У аўтамабіля пашкоджаная ўся пярэдняя частка — лабавое шкло, колы, капот, бампер, фары. На вуліцы Козыраўскай успыхнуў Peugeot 307 — агонь таксама пайшоў з маторнага адсеку. Пашкоджана прыборная панэль, салон і сам маторны адсек. На тэрыторыі СТО па вуліцы Аўтамабілістаў загарэлася Mazda MPV, маторны адсек цалкам выгараў.
Па дадзеных МНС,
прычынай усіх трох узгаранняў стала кароткае замыканне электраправодкі. Гэта магло адбыццаз-за нядаўніх снегападаў: снег набіўся пад капот аўто і, растаючы, справакаваў кароткае замыканне.
У гаражы на вуліцы Алтайскай загарэлася Audi 80. Машыну паспелі выкаціць, але яна цалкам згарэла. На думку ратавальнікаў, пажар пачаўся
Няспраўнае газавае абсталяванне стала прычынай яшчэ аднаго пажару. У сераду на праспекце Незалежнасці згарэў Opel Vectra. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца спрабаваў патушыць машыну і атрымаў апёкі рук.
Як можна засцерагчыся ад узгарання аўто?
Драты электраабсталявання, сабраныя пукі, труцца аб корпус аўто і адзін аб адзін. Паступова ізаляцыя сціраецца, часам да дзірак. Калі вы заўважылі, што адзін з дратоў нейкім чынам выскачыў з пука, вярніце яго на месца — гэтае простае дзеянне можа выратаваць аўто і нават ваша жыццё.Калі ж дрот ужо пачаў іскрыць і вам пашчасціла гэта заўважыць, зрабіце наступнае:
1. Абрэжце дрот на некалькі сантыметраў вышэй і ніжэй за пашкоджанае месца.
2. Зрабіце ўстаўку з запаснога дрота.
3. Заізалюйце месцы новых злучэнняў з дапамогай ізаляцыйнай стужкі (карыстацца тут скотчам вельмі непажадана).
4. Калі няспраўных дратоў некалькі, паспрабуйце апісаныя дзеянні для кожнага з іх.
5. Абавязкова пакажыце машыну прафесійнаму электрыку. Хай ён агледзіць праводку на прадмет сапсаванай ізаляцыі ў іншых месцах аўтамабіля.





