3 снежня ў Мінскай вобласці, на 13-м кіламетры аўтадарогі Р53 (Слабада-Навасады), сутыкнуліся легкавік «Опель Астра» і грузавы аўтамабіль «Мэрсэдэс».

Паводле ДАІ, кіроўца «Опеля» выехаў на паласу сустрэчнага руху, каб абагнаць грузавік «ГАЗ», і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Мэрсэдэс», што ехаў насустрач па сваёй паласе.

Чатыры пасажыры легкавіка загінулі на месцы, дзіця, якое ехала пятым, сканала па дарозе ў бальніцу. Кіроўца грузавіка пашкоджанняў не атрымаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?