Кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч ня будзе асабіста ўдзельнічаць у радыёдэбатах, прызначаных на 5 снежня. У эфіры яго прадставіць хтосьці з давераных асобаў.

«Я вырашыў дазволіць сабе за час гэтай кампаніі адну замежную паездку ў Берлін. Там пройдуць сустрэчы з кіраўніцтвам нямецкіх сацыял-дэмакратаў, а таксама кіраўнікамі фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце. Мне хочацца выкласці еўрапейскім калегам сваё бачанне, сваю пазіцыю да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі і ў беларуска-еўрапейскіх стасунках. Я лічу гэта надзвычай важным, і таму мушу ахвяраваць адным днём выбарчай кампаніі», — кажа Статкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?