У мінскім мікрараёне Сосны сёння гарэлі камерцыйныя склады. Плошча ўзгарання склала 700 кв м. Тушылі пажар 24 баявыя разлікі МНС, перадае Інтэрфакс.
Агонь удалося аператыўна згасіць. Пажар знішчыў запчасткі для сельгастэхнікі, больш за 7 мільёнаў ёмістасцяў для расады і легкавік "Мазда". Ахвяр і пацярпелых няма.





