1 гусь,соль, 0,5 лыжкі кмену, 2 цыбулі, да 20 дробных і 10 вялікіх яблык, 1 лыжка мукі.

З укормленай гусі зняць залішні тлушч, нацерці яе соллю і кменам зверху і з сярэдзіны, нафаршаваць дробнымі яблыкамі і пячы на блясе, падсыпаўшы папярэдне прыгаршчамі рэзанай цыбулі і паліваючы спачатку булёнам, а потым сокам, які будзе выцякаць з гусі. Пры падачы абкласці спечанымі асобна яблыкамі, пакласці і тыя, што былі ўсярэдзіне. Соус заправіць лыжкай мукі, моцна закіпяціць і абліць гусь; рэшту соусу падаць у соусніку.

Замест яблык гусь можна нафаршаваць, дзеля разнастайнасці, тушанай чырвонай капустай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?