Беларусь вядзе перамовы з расійскім «Газпромам» аб удакладненні формулы цаны на газ у 2011 годзе. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае Інтэрфакс.

Ён сказаў, што на сёння Беларусі складана прагназаваць кошт імпарту газу на 2011 год. Гэта звязана з тым, што апошнім часам адбываецца рост цэнаў на нафту, а гэты паказчык улічваецца ў формуле цаны газу.

Міхадзюк адзначыў, што Беларусь штогод падпісвае дадатковыя пагадненні да базавага кантракту і ўносіць у гэтыя дакументы неабходныя карэкціроўк.

Намеснік міністра энергетыкі Юры Рымашэўскі дадаў, што адзіная эканамічная прастора ўступіць у сілу толькі 1 студзеня 2012 г. У рамках стварэння АЭП Беларусь, Расія і Казахстан падпісалі пагадненне аб роўным доступе да паслуг натуральных манаполій, якое, у прыватнасці, вызначае тэрмін пераходу на роўнадаходныя цэны на газ.

«Гэта пагадненне не рэгулюе ўмовы працы ў 2011 г., па гэтым годзе ідзе нармальны перамоўны працэс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?