Услед за падлікамі, у якую суму для краіны абыходзіцца прэзідэнт і структуры, якія забяспечваюць яго дзейнасць, nn.by прааналізавала выдаткі на ўтрыманне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Для параўнання мы ўзялі рэспубліканскія бюджэты Беларусі за 2009, 2010 і 2011 гады.

Бюджэт КДБ 2009-2011 гг.

Бюджэт КДБ 2009-2011 гг.

Гэты год можна назваць крызісным для КДБ — афіцыйнае фінансаванне скарацілася на 25%. Праўда, ўжо з наступнага года колькасць грошай, атрыманых арганізацыяй, вернецца на ранейшы ўзровень — $87 мільёнаў.

Бюджэт КДБ складана назваць празрыстым — каля 80% выдаткаў уцякаюць у падраздзел у раздзел «Судовая ўлада, праваахоўчая дзейнасць і забеспячэнне бяспекі». Застаецца прасачыць лёс астатніх $15–20 мільёнаў. Каля паловы з іх трапляе на сацыяльныя праекты КДБ. Мала таго што спецслужба выдаткоўвае каля $5 мільёнаў на адукацыю сваіх супрацоўнікаў, дык яшчэ

$4 мільёны аддаецца на «медыцынскую дапамогу насельніцтву»! Маюцца на ўвазе, напэўна, ведамасныя паліклінікі і санаторыі.

З 2010 года ў бюджэце КДБ з’явіўся новы від выдаткаў — навуковыя даследаванні. Прычым не абы-якія, а фундаментальныя! На іх кожны год цяпер выдзяляецца каля $50 тысяч. Забеспячэнне мабілізацыі — яшчэ каля $70 тысяч.

Вайны няма, а мабілізацыя праводзіцца…

Нарэшце, міжнародная дзейнасць спецслужбы вымагае яшчэ каля $2–3 мільёнаў, большая частка з якіх выдзяляецца на ўтрыманне прадстаўніцтваў за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?