Так кандыдат хоча абазначыць сваю прысутнасць на Кастрычніцкай плошчы.

«Я ўвесь час падкрэсліваў, што збіраюся нейкім чынам абазначыць сябе на Плошчы 19 снежня. Каб людзі заўсёды бачылі, дзе я знаходжуся. Я не збіраюся хавацца, а наадварот хачу падкрэсліць сваю прысутнасць, — расказвае Мікола Статкевіч. — Доўга думаў, што можа быць такім знакам.

Урэшце я вырашыў, што прыйду на Плошчу з уласным гербам. Яго за мной будуць насіць некалькі чалавек. Гэта ўнікальны сімвал, які не паблытаеш з іншымі».

Род Статкевічаў карыстаецца гербам «Касцеша». Ім карысталіся больш чым 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капыткоўскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Хадкевічы, Шымковічы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?