Запрашаем вас на Малітву за Беларусь, якая адбудзецца ў пятніцу, 17 снежня, на плошчы Свабоды ў Менску (каля гарадзкой Ратушы). Пачатак малітвы а 18.00.

Мы запрашаем прыйсьці на малітву усіх хрысьціянаў, хто неабыякавы да сваёй краіны. Вернікі розных хрысьціянскіх канфэсіяў будуць супольна маліцца за тое, каб Божая воля зьдзяйсьнялася ў Беларусі.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў, сваякоў і знаёмых.

Няхай Бог дабраславіць Беларусь і дасьць нам сваю Міласьць, Праўду і Свабоду!

Мы верым, што, як напісана ў Божым Слове, “шмат можа ўзмоцненая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16).

Кантактны тэл. (29) 651-26-65 (Аляксей).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0