У чацвер 16 снежня Вярхоўным судом непрызнанай Прыднястроўскай малдаўскай рэспублікі абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Малдовы аглядальнік РІА «Новый регион» Эрнест Варданян быў прысуджаны да 15 гадоў турмы.

Пра гэта паведаміла ціраспальскае аддзяленне "НР" са спасылкай на прэс-службу Міністэрства дзяржбяспекі ПМР.

У адпаведнасці з арт. 271 КК ПМР «Дзяржаўная здрада» суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці з адбыццём пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Эрнест Варданян — грамадзянін Малдовы — быў арыштаваны спецслужбамі Прыднястроўя вечарам 7 красавіка з таго часу знаходзіўся за кратамі. Ягоным калегам нічога не было вядома пра характар затрымання і ў чым ён абвінавачваецца. Усяго ў ціраспальскім прадстаўніцтве «Нового региона» працавала разам з Вартанянам чатыры чалавекі.

Калегі вельмі цёпла выказваліся пра Эрнеста, не разумеючы каму і пры якіх абставінах ён мог раскрыць дзяржаўную таямніцу.

Малдоўскія ўлады пакуль ніяк не адрэагавалі на рашэнне суда. Маці Варданяна ў маі гэтага года звярнулася з адкрытым лістом да лідараў вядучых краін свету з просьбай аказаць дапамогу ў неадкладным вызваленні яе сына, заявіўшы, што арышт журналіста быў праведзены па сфальсіфікаваным абвінавачанні.

У падтрымку журналіста створаны адмысловы сайт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?