17 снежня ў Белдзяржфілармоніі, падчас святочнага канцэрта да 80-годдзя Акадэмічнага Народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, адбудзецца прэм’ера музычнага спектакля «Гусляр» І. Лучанка і Ул. Мулявіна паводле паэмы Я. Купалы «Курган».

Прэм’еру з аркестрам ладзяць Дзяржаўны камерны хор, рок-гурт «Лявоны», фальклор-тэатр «Госціца» і выканаўцы галоўных роляў — Пётр Ялфімаў і Ян Жанчак.

Новая інструментальная версія створана Аляксандрам Крамко. Рэжысёрскае ўвасабленне — Ларыса Сімаковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0