Кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму ўчора патэлефанавалі з гарадскога ўпраўлення ўнутраных справаў і прапанавалі ахову. Кандыдат адразу пагадзіўся.

«Гэта адбылося пасля маіх сустрэч у Магілёве. Спачатку завуч адной з школ перадала мне ліст, дзе былі апісаныя смерці вядомых рэвалюцыянераў, як Чэ Гевара. У іншай школе дырэктарка перайшла на адкрытыя пагрозы фізічнай расправы. Рэкамендавала задумацца пра лёс сям’і», — расказвае кандыдат ад хрысціянскай дэмакратыі.

Потым быў ужо згаданы званок. «Я адразу пагадзіўся. Няхай выдзяляюць машыну, ды ездзяць з намі. Гэта нармальна. У многіх краінах свету кандыдаты маюць ахову. Але калі дайшло да справы, то з’явіліся праблемы. Сталі высоўваць нам патрабаванні.
Вельмі часта падчас сустрэч з выбарцамі міліцыю выклікаць проста немагчыма, як было ў Магілёве», — працягвае В.Рымашэўскі.

Падобная прапанова паступіла і Яраславу Раманчуку, але кандыдат вырашыў ад яе адмовіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?