За тры дні датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці прагаласавала 14,3% выбаршчыкаў, паведамілі БелаПАН у абласной камісіі па выбарах прэзідэнта.

«Найбольш актыўныя ў галасаванні сельскія раёны вобласці, у прыватнасці Быхаўскі, Хоцімскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі», — адзначыла сакратар камісіі Людміла Макаранка. Паводле яе слоў, у сельскіх раёнах працэнт яўкі выбаршчыкаў вышэйшы, чым у сярэднім па вобласці, — каля 17%.

У абласной камісіі зарэгістраваныя дзве скаргі ад назіральнікаў на працу ўчастковых камісій, цяпер яны разглядаюцца, адзначыла сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?