Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

 Фота Reuters.

Фота Reuters.

Сфармаваныя наступныя пары:

1. «Рома» — «Шахцёр» Данецк

2. «Мілан» — «Тотэнхэм»

3. «Валенсія» — «Шальке-04»

4. «Інтэр» — «Баварыя»

5. «Ліён» — «Рэал»

6. «Арсенал» — «Барселона»

7. «Марсель» — «Манчэстэр Юнайтэд»

8. «Капенгаген» — «Чэлсі».

Матчы гэтай стадыі пройдуць 15–16, 22–23 лютага 2011 г. на полі камандаў, указаеных першымі, матчы ў адказ — 8, 9, 15, 16 сапавіка.

Пераможцам Лігі чэмпіёнаў 2009–2010 года стаў міланскі «Інтэр» пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью, які цяпер трэніруе «Рэал».

Таксама зазначым, што «Капенгаген» выбіў у жніўні БАТЭ з квалфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

***

А 14-й у Ньёне пройдзе лёсаванне 1/16 і 1/8 фіналу Лігі Еўропы, дзе вызначыцца супернік барысаўскага БАТЭ.

БАТЭ могуць трапіцца «Ліверпуль», «Манчэстэр Сіці», «Аякс», ПСВ, «Твэнтэ», «Вільярэал», «Брага», «Спортынг», «Порту», ЦСКА Масква, «Спартак», «Зеніт», «Байер». «Штутгарт», ПСЖ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?